Дата назірання
Месца Назірання
Вадасховішча каля в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць.
Некалькі разоў кнігаўкі і іншыя птушкі (разам з качкамі, бакланамі і чайкамі) падымаліся ў паветра над вадасховішчам большай ці меншай групай. У двух выпадках птушкі проста пераляталі далей ад берагу і месца, дзе на яго выйшлі людзі. Але раз мы ўбачылі збоку і ніжэй вялікай групы кнігавак вялікага сокала, які, аднак, паляцеў у супрацьлеглы ад птушак у паветры бок і недзе прапаў над палямі. Сілуэт і памеры адпавядалі сокалу-падарожніку.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ