З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

19 жніўня ў Інданэзіі адбылася гістарычная падзея – сусветны лідэр бёдуотчараў Том Галлік (Tom Gullick) адзначыў там свой 9-ці тысячны від птушак – садавінную туркаўку Ўоллеса Wallace’s Fruit-Dove Ptilinopus wallacii. Гэты эндэмічны від ён убачыў і занёс у свoй жыццёвы Cпіс на востраве Yamdena (астравы Tanimbar).

Дзякуючы адмысловаму туру, які для яго арганізавала кампанія Birdtour Asia, Том мае цяпер у сваім Спісе ўжо 9.047 відаў, пасля наведвання вострава Seram і адзначэння там большасці мясцовых эндэмікаў, уключна з выключна рэдка сустракаемым у прыродзе пурпурова-патылічным лоры Purple-naped Lory Lorius domicella.


Том Галлік паходзіць з Вялікабрытаніі, але апошнім часам жыве ў Гішпаніі. Лідэрам сярод бёдуотчараў па колькасці адзначаных відаў птушак ён стаў у 2008 годзе. Паводле Справаздачы American Birding Association Big Day and ABA List Report, апублікаванай у ліпені, на канец 2011 году ён меў у сваім Спісе 8.942 відаў –  на 117 відаў больш, чым у яго бліжэйшага суперніка з Вялікабрытаніі Джона Хорнбакла (Jon Hornbuckle).


Акрамя сусветнага Спісу, Том застаецца таксама лідэрам па колькасці адзначаных відаў птушак у Паўднёвай Амерыцы (2.939 відаў) і Афрыцы (2.081). Аднак Спіс птушак Амерыканскай бёрдэрскай асацыяцыі ABA заснаваны на таксанамічнай сістэме Клемента (Clements taxonomy), якая на канец мінулага году прызнавала 10.700 відаў птушак на Зямлі. Для параўнання суcветны Спіс птушак глабальнай асацыяцыі BirdLife International на гэты ж час налічвае “толькі” 10.064 віды птушак, якія існуюць на нашай планеце.

Здымак туркаўкі з www.orientalbirdimages.org

Шмат гадоў лідэркай сусветных бёдуотчараў заставалася Феб Снэтцзінгер (Phoebe Snetsinger), якая дасягнула неверагоднага выніку ў 8 тысяч відаў пад час сваёй барацьбы з ракам і падарожнічала па ўсяму Свету дзякуючы атрыманаму вялікаму спадку. Калі яна загінула ў катастрофе самалёту ў 1999 годзе пад час сваёй чарговай выправы на птушак, яе Спіс налічваў каля 8400 відаў. Гэта было прыкладна на 2000 відаў птушак больш, чым у яе бліжэйшых супернікаў.


Здымак з www.birdtourasia.com
Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments

 Дзякуй - я гэтага не ведаў. Бёрдэры з замежжа таксама казалі мне, што яна загінула ў катастрофе (уласнага) самалёту.

Напэўна, гэта ўжо легенда, якая абрастае такімі падрабязнасьцямі, якіх насамрэч не было і быць не магло...