Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Апошнія грыфы Індыі

07.02.2013 - 13:05 | biot

White-rumped Vulture - Gyps bengalensis 

На тэрыторыі ўніверсітэта мэнэджмэнта ў Ахмедабадзе знайшоў 3 гнязды, на якіх сядзелі птушкі. Па архіўным запісам універсітэта, у апошнія гады тут гняздуецца 7 пар.

Ahmedabad, Gujarat, India

Photo by Denis Kitel

Каментары

Пашанцавала ) Harrier, ты ж ведаеш, як я ў апошні момант збіраўся. Заўшоў да сябра ва ўніверсітэт у Ахмедабадзе (ен працуе там), а ен паказаў мне фотаальбом пра іх універсітэт. І вось на фотаздымках я і знайшоў інфармацыю пра грыфаў, іх колькасць і г.д. Пасля ланчу адразу пайшоў шукаць па тэрыторыі і праз паўгадзіны ўжо налічыў каля 10 птушак і знайшоў 3 гнязды. 

Без сяброў цяжка! Такая цікавая бёдуотчарская інфармацыя і месца, я так разумею, там спакойнае і добрае для назіранняў і бяспечнае для птушак. Гуджаратцы маглі б лёгка прапаноўваць яго для замежных бёдуотчараў - від і сапраўды ж зьнікае і яго цяжка ўбачыць у Індыі. Тым больш у самім Ахмедабадзе!