Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Слоним 2013 выставка

Каментары

 маленькія здымкі не маюць таго эффекта, як вялікія. Якасць арыгіналаў добрая, трэба вялікія друкаваць. Трэба думаць пра канцэпцыю таксама. Людзям цікавы новыя віды, але яны для іх экзатычныя, чужыя. Больш цікавыя, я думаю, звычайныя віды ў цікавых сітуацыях, як у Мікалая В. Ну, яшчэ невялікую інфармацыю пра птушак пад кожнай добра даць, і  пытанне якое-небудзь са скрынкай для адказаў для інтэрактыўнасці, асабліва ў школах. Прыз.

Я б не называў здымкі 20х30 маленькімі. Можа для тых, хто бачыў нашмат большыя, яны і невялікага фармату, але звычайна добрыя здымкі птушак, адпаведна змешчаныя у анцірамку на чорнай падложцы выдатна глядзяцца і робяць сваю справу і на падлеткавую аўдыторыю, і на дарослую.

На фотавыставе знаходзіцца тое, што было атрымана на абласны фотаконкурс. За выключэннем здымкаў пасярэдняй якасці і-ці кампазіцыі. Таму новыя там для наведвальнікаў птушкі, ці старыя і знаёмыя насамрэч не так важна. Важна, тшо гэта НАШЫ віды, яны прыгожа паказаны, іх параўнальна шмат. Таму галоўная ідэя - зацікавіць прыгажосцю і разнастайнасцю. А гісторыі ды іншыя можна потым і на сайце чытаць.

Не зразумеў - чаму "патарапіўся"? Наадварот, такія фоткі найперш цікавыя адразу пасьля падзеі. І вельмі цікава паглядзець, як фотавыставу прынялі слонімскія навучэнцы - дзякуй за фотарэпартаж!