Дата назірання
Месца Назірання
Ачышчальныя сажалкі ВА "ГроднаАзот" ля в.Беражаны, Гродзенскі раён і вобласць.
1 птушка, хутчэй за ўсё тая самая, што назіралася намі ў мінулую нядзелю, 15-09-2013. Больш пра мінулае назіраньне тут: http://birdwatch.by/node/6582
Цікава, што сёння сявец быў адзіным куліком не толькі на "сваёй" сажалцы, аднак і адзіным увогуле адзначаным намі на ўсіх азотаўскіх сажалках.
Гэты і наступны здымак Мікалая Гулінскага, на першым добра бачная чорная пляма "пад мышкай" - адна з асноўных рысаў, па якой лёгка адрозніць сяўца ад іншых севак:
Ніжэй здымкі праз трубу = digiscoping
Фоткі большага памеру тут:
http://birdwatch.by/gallery/harrier/%D1%81%D1%8F%D0%B2%D0%B5%D1%86-pluvialis-squatarola
Відэа дадам пазьней.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 29.09.2013 - 00:41
Дадаў у назіранні сяўцоў
Дадаў у назіранні сяўцоў здымкі М.І.Гулінскага.
Pavel Pinchuk - 07.10.2013 - 08:13
Не знал, что тулеса нужно
Не знал, что тулеса нужно сообщать в клуб-200. 6-го октября на рыбхозе их было 15 штук, все молодые.