Калі наш клас збіраўся на назіранні птушак на Волму (рыбгас "Волма"), усё пыталі адзін аднаго, у чым ён паедзе. Усё вырашылі апрануцца цяпло. Усяго паехала 14 чалавек, лічачы і бацькоў.
Калі мы выехалі з Менска, быў вялікая смуга. У 50 м ад машыны нічога не было відаць. Але, да шчасця, калі мы даехалі, смугі там не было.
Пачалася экскурсія з таго, што мы праз трубу паказалі дзецям лебедзяў. Усе былі ў захапленні! Бо ўбачыць птушку блізка няўзброеным вокам і праз трубу - гэта зусім розныя рэчы. Пасля таго як адна дзяўчынка паглядзела ў трубу яна сказала: "Два лебедзя памерлі". Тады я паглядзеў у трубу і апынулася, што яны засунулі галовы пад крылы і чысцілі пёры.
Пасля гэтага мы пад'ехалі да альтанкі і пакінулі там машыны. Калі мы толькі пачалі ісці па сажалках мы ўбачылі іншых лебедзяў. Яны трэніравалі малодшае пакаленне, якое яшчэ ні разу не пралятала такія вялікія адлегласці. Дзецям вельмі спадабалася разглядаць белай чаплю. Яны знерваваліся, калі яна зайшла за трыснёг.
Пасля таго як мы абыйшлі некалькі сажалак дзецям захацелася есці. Тады мы вярнуліся да альтанкі. Калі мы туды ішлі, то пачулі песню крапіўніка. Пасля таго як паелі, мы пачалі гуляць ва ўсякія экалагічныя і іншыя гульні.
Сонца стала зніжацца і нам ужо трэба было з'яжджаць. Усю экскурсію была добрае надвор'е, калі ж мы ўжо ехалі, сонца схавалася за хмары і пачаўся дождж. Калі мы прыехалі ў Менск, дождж скончыўся. Экскурсія атрымалася на славу! Усе былі ў захапленні!
Аляксей Вінчэўскі, 5 клас.
Подпісы да фота:
1. на адной сажалцы рыбакі як раз лавілі рыбу
2. дзеці нашага класа з бацькамі
3. бацькі гулялі нароўне з дзецьмі і нават выйгравалі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 07.10.2009 - 01:26
Рэпартаж атрыманы мной у
Рэпартаж атрыманы мной у 22.40, таму мае поўнае права ўдзельнічаць у конкурсе.
Адчуваецца рука пачаткоўца, але ведаючы як цяжка ў гэтым узросьце набіраць сказы на кампутары, падазраю, што падрыхтоўка рэпартажу заняла не менш за гадзіну, а мо і больш.
Малавата менавіта пра птушак, але подпіс да апошняга здымка пераканаў мяне, што варта (трошкі авансам) паставіць 5 балаў.
АV (госць) - 07.10.2009 - 12:40
ну, для Алёши редкие птицы
Harrier - 07.10.2009 - 13:11
In reply to ну, для Алёши редкие птицы by АV (госць)
Дык з працягам расповедаў
Дык з працягам расповедаў няма праблем - і не толькі з гэтай экскурсіі.
Бачу два выйсьці - дасылаць усё мадэратару, або ім самім зарэгістраваца і выкладваць і тое, і другое!
TRETB9LK - 07.10.2009 - 20:33
Аляксей, ты малайчына! Ты
Аляксей, ты малайчына! Ты зрабіў вялікую працу! Твой рэпартаж пакарыў маё дзявочае сэрца. За шчырасць, адкрытасць, любоў да птушак атрымлівай ад мяне 5 балаў.
Kiolk - 07.10.2009 - 20:44
In reply to Аляксей, ты малайчына! Ты by TRETB9LK
Цудоўны камент, такі
Цудоўны камент, такі шчыры...))
Kiolk - 11.10.2009 - 16:51
In reply to Цудоўны камент, такі by Kiolk
Вельмі цікавая першая фотка
Вельмі цікавая першая фотка да назірання, ды і само назіранне цікавенькае, таму ад мяне 5....