Вельмі цікавая чайка-клыгун з жоўтымі лапамі (Larus argentatus argentatus) морфа "omissus"!
Першы раз такую бачу! Трэба мець на ўвазе тым, хто толькі па колеру лап адрознівае ВБЧ!
Менск, 30.11.2014
Здымак дакументацыйны. Аўтар Дз.Кіцель
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 30.11.2014 - 19:13
Да, цікавая морфа
Да, цікавая морфа намінальнага падвіду з Паўночнай Еўропы. Паводле Свенсана і інш., цёмныя пёркі павінны заходзіць нават больш на горла. Але думаю, што і гэта пасуе. Віншую з цікавым назіраннем!
Falcon - 30.11.2014 - 19:41
У рагатухи мыза выцягнутая, а
У рагатухи мыза выцягнутая, а ў клыгуна акуратненькая =) Затое нібыта брудная ўзімку =)
Суадносіны даўжыні дзюбы да даўжыні галавы у рагатухі большыя.
Уладзя (госць) - 01.12.2014 - 12:12
Мутант?.. Ня трэба ахаць.
Harrier - 01.12.2014 - 12:18
In reply to Мутант?.. Ня трэба ахаць. by Уладзя (госць)
Заўважыць і правільна
Заўважыць і правільна вызначыць мутанта - гэта майстэрства.
AV - 04.12.2014 - 12:28
гібрыд! праблема, што ў
гібрыд! праблема, што ў Мінску ёсць змешаная калонія, дзе па меньшай меры 3 віды ствараюць змешаныя пары. Пэўна тут ёсць і michahellis, але пакуль добра не сфатаграфаваны. У гэтым годзе птушкі як раз зараз падпускаюць вельмі блізка, бо ім патрэбна адкрытая вада, і выбара ў іх няма. Я ўчора нават металічнае кальцо беларускае прачытаў за 30м.
AV - 04.12.2014 - 12:29
In reply to Да, цікавая морфа by Harrier
гэта хутчэй не морфа, а
гэта хутчэй не морфа, а гібрыд, срабрыстыя вельмі "брудныя" ўзімку
Harrier - 04.12.2014 - 20:42
In reply to гэта хутчэй не морфа, а by AV
Насамрэч гэта невядома -
Насамрэч гэта невядома - гібрыд гэта ці не. Таму няхай будзе як Маларні з сааўт. піша - морфа. Будуць доказы на карысць гібрыду - будзем называць гібрыдам.