Сацыяльнае жыццё гілёў за 30 хвілін: 4 VIDEO

гілі

Калі я сёння вяртаўся марозным ранкам з сустрэчы праз  паблізкі да дому яр і зноў пачуў і ўбачыў у ім гілёў, то не думаў, што за прыкладна поўгадзіны мне атрымаецца не толькі стаць сведкай  цікавых момантаў іх жыцця, але і зрабіць некалькі кароткіх фільмікаў, самыя цікавыя з якіх і выкладзены ніжэй.

Не ведаю, чаму некалькі птушак, з якіх складалася зграйка прыкладна з модным цяпер гендэрным балансам вырашыла не есці насенне клёнаў на дрэвах, а спусцілася за крылаткамі на зямлю (дакладней, на снег). Але менавіта гэта і дапамагло мне паздымаць іх на заснежаных схілах, адкуль яны выбіралі самыя смачныя крылаткі.

А пачалося ўсё з самкі, якая  надзьмулася як  шэры шарык і выглядала- з-за марозу?- прытарможанай:

 

https://youtu.be/qhg2iLaMvIk

Пасля пабудкі яна спусцілася на снег, да яе далучыліся іншыя птушкі і тут пачалося сямейнае, ці яшчэ толькі сацыяльнае? жыццё :)

Насення клёнаў, прысыпанага свежым снегам навокал хапала, але, як вядома ўсім,   тое, што есць нехта побач з табой нашмат смачнейшае за тое, што еш ты сам:

ці проста час ад часу "для парадку" трэба паказваць самцу яго месца?

https://youtu.be/sXnHbexNLi4

Але, як аказалася праз тры хвіліны, самкі могуць фізічна ўздзейнічаць не толькі на самцоў,  ды і выглядала гэтая бойка жорстка для такіх мімішных істотаў:

 

Battle of Bullfinches Hrodna 27 02 2018 by DzVincheuski https://youtu.be/C3CJzc5Ee88

Яшчэ праз хвіліны дзве нешта здарылася- ўсе гілі без бачнай для мяне прычыны раптам узляцелі і расселісявысока ў кронах навакольных клёнаў. 

Я ўжо падмёрз (здымаў адной рукой без пальчаткі) і амаль вырашыў сыходзіць, як  раптам самцы селі на снег недалёкаад ямне іпрацягнулі харчавацца. Самак побач не было бачна і елі  яны спакойна, смакуючы і старанна перажоўваючы кляновыя крылаткі:

https://youtu.be/lpmDzppeQVg

Здымаць іх цяпер і здымаць бы! Але мароз і недазаражаныя да канца акумулятары далі ведаць пра сябе і  селі.

Так і скончыўся мой падгляд у сямейнае жыццё гілёў.

Дарэчы, вось пра яго больш падрабязна:

ПАЦВЕРДЖАНА, ШТО ГІЛІ ЗАСТАЮЦЦА Ў ТЫХ САМЫХ ПАРАХ НА ГАДЫ

Кропка назірання

Сацыяльнае жыццё гілёў за 30 хвілін: 4 VIDEO

Каментары