І некаторыя навукоўцы, і многія аматары птушак падазравалі, што звычайныя гілі (Pyrrhula pyrrhula) ўтвараюць пастаянныя пары як мінімум на некалькі сезонаў, а як максімум – на ўсё жыццё. Аднак адна справа падазраваць ці здагадвацца, а іншая- даказаць і ведаць.
Таму доўгачаканае пацверджанне, якое было атрымана ў Нарвегіі прафесарам-пенсіянерам з Нарвежскага ініверсітэту навукі і тэхналогій (Norwegian University of Science and Technology (NTNU)) дзякуючы кальцаванню гілёў і назіранням за імі, узрадавала многіх.
"Хаця многія вызначальнікі і папулярныя кнігі пішуць, што гілі жывуць усё жыццё пастаяннымі парамі, гэта былі толькі дапушчэнні” – сказаў праф. Олав Хогстад (Professor Emeritus Olav Hogstad).
На працягу амаль чверці стагоддзя Хогстад не толькі кальцаваў мясцовых птушак, але і назіраў за імі ў зімовы перыяд у рэгіёне Trøndelag, дзе гілі трымаліся невялікімі групкамі ад 2 да 7 птушак.
Аднак такія групкі часта пералятаюць з места на месца і нават на сталоўкі прылятаюць не штодня ды і часам у іншым складзе. Аднак арнітолаг шмат назіраў за гілямі кожную зіму і гэта дапамагло пацвердзіць здагадкі.
Усяго яму атрымалася закальцаваць 165 гілёў, з якіх 63 атрымалі кольцы ўжо дарослымі і яшчэ 102 – птушанятамі. Дзякуючы магчымасці назіраць і распазнаваць індывідуальна пазначаных птушак, Хогстад змог назіраць, што птушкі трымаюцца разам за трымя закальцаванымі ім парамі на працягу адной зімы, за іншымі трымя - на працягу двух зімаў запар і за адной- тры зімы запар.
Птушкі, якія трымаюцца разам не толькі ў гнездавы сезон, але і пасля яго могуць мець перавагі ў тым, што пачынаюць гнездаваць раней і не траціць энергію на прыцягненне і ўтрыманне штораз новага партнёра калі “стары” быў абраны адпаведным чынам.
Крыніца:
Hogstad, Olav. (2016) Pair fidelity of wintering Bullfinches; observations over 24 years. Det Kongelige Norske Videnskabers Selskabs Skrifter. Vol. 2016 (2)
Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак самца гіля Андрэя Несцерава
На гэтую тэму:
Love over food - Неверагодна: птушкі выбіраюць каханне замест ежы
Канфармізм і нонканфармізм у птушак на прыкладзе вялікіх сініц
Чыжы выбіраюць для пералётаў знаёмую кампанію
САМАЯ СТАРАЯ Ў СВЕЦЕ ДЗІКАЯ ПТУШКА, ЯКОЙ КАЛЯ 70 ГАДОЎ, ІЗНОЎ АДКЛАЛА ЯЙКА!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ