Незвычайны падарунак на Новы год ад Каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы ІІ атрымаў Грэхэм Уайн (Graham Wynne), выканаўчы дырэктар Каралеўскага таварыства абароны птушак (Royal Society for the Protection of Birds, RSPB) – за сваё прысвячэнне ахове прыроды ён быў ушанаваны шляхецтвам.
Сэр Грэхэм Уайн працуе выканаўчым дырэктарам RSPB з 1998г. і менавіта пад яго кіраўніцтвам таварыства стала найвялікшай недзяржаўнай прыродаахоўнай арганізацыяй у Еўропе, якая падымае свой голас у справе зменаў у ахове прыроды і птушак не толькі ў Злучаным Каралеўстве, але і па ўсяму Свету.
Яго адносіны да сучасных выклікаў і дэтэрмінацыя ў выкананні прынятых на сябе абавязацельстваў прынеслі яму заслужаную павагу як у RSPB, так і сярод прадстаўнікоў улады. Яго запрашаюць на розныя сустрэчы, вырашальныя для будучыні не толькі еўрапейскай, але і ўсёй прыроды.
Пад час яго кіравання арганізацыяй, RSPB актыўна ўключылася ў барацьбу са зменамі клімату, знішчэннем альбатросаў з-за неадпаведных метадаў рыбалоўства, знішчэннем дажджавых лясоў. Аднак за апошнія 11 гадоў арганізацыя мела выдатныя поспехі ў ахове прыроды і на Брытанскіх астравах: працягвалі павялічвацца папуляцыі рэінтрадукаваных чырвонага каршуна і арлана-белахвоста, а таксама знікаючых відаў птушак: чаплі-бугая, куліка-паляніка, гароднай стрынаткі і шыладзюбкі – галава якой упрыгожвае лога арганізацыі.
"Я адчуваю сябе выключна ўшанаваным, аднак без моцнай падтрымкі мільёна сябраў нашага таварыства, ўпэўненых неабходнасці сваёй справы персаналу і валанцёраў мы не дасягнулі б такога прызнання. Тым не менш маштабы сучасных выклікаў не даюць нам вялікай паузы на роздум. Мы павінны прыняць гэтыя выклікі, каб забяспечыць дзікай прыродзе бяспечную будучыню, асабліва ва ўмовах вялікай небяспекі знікнення многіх відаў з-за зменаў клімату” – сказаў Грэхэм Уайн.
Пад яго асабістым кіраўніцтвам адбываецца ўзнаўленне забалочаных тэрыторый ва Усходняй Англіі і ў Самэрсэце, а таксама ачышчэнне Flow Country ад інвазійных відаў хвойных.
Сэр Грэхэм пачаў працаваць у RSPB у 1987г. як дырэктар рэзерватаў прыроды, за тым у 1990 стаў дырэктарам па прыродаахоўных пытаннях, і праз 8 год быў абраны выканаўчым дырэктарам таварыства.
Сярод іншых выдатных персонаў, якія прысвяцілі сваё жыццё ахове прыроды, шляхецтвам былі таксама ўганарованы і Стэфані Хілборн (Stephanie Hilborne), выканаўчая дырэктарка Wildlife trusts, і фатограф і вядучы праграм пра прыроду Сайман Кінг (Simon King).
Здымак rspb-images.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 03.01.2010 - 20:56
ведаю Грэхэма асабіста. Цяпер
ведаю Грэхэма асабіста. Цяпер тым болей прыемна ўспомніць што аднойчы ў 1999 выратаваў яго ад укуса зялёнай дрэвеснай змяі ў Малайзіі пад час сустрэчы BirdLife. Ён яе не заўважыў і амаль прысланіўся да галінкі з ёй, калі мы прабіраліся па руслу горнай рэчкі ўверх каб убачыць лямантуючых гібонаў. Здымак той змяі, зроблены расіянкай Алёнай Лебедевай быў у першым нумары ПіМа.
Harrier - 03.01.2010 - 21:23
In reply to ведаю Грэхэма асабіста. Цяпер by AV
Аказваецца і мы не лыкам
Аказваецца і мы не лыкам шыты:) - выратававць будучага лорда таксама прыемна!