Сёння я яшчэ раз спрабаваў "зрабіць фотасесію" зімародкам, якія загнездавалі ў вусці Гараднічанкі.
З зімародкамі не атрымалася, затое я ўбачыў нечаканыя паводзіны рачных крычак (Sterna hirundo), якія не магу растлумачыць.
Самец з рыбкай і крыкамі зрабіў пасадку на наносах Гараднічанкі ў Нёмане, але з першага разу ніхто да яго не прыляцеў (верхні здымак).
Праз 2-3 хыіліны ён эфектыўна вярнуўся і побач з і села іншая крычка. Што адбылося далей, бачна на відэа:
Нёман у Гродна, 20-07-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Магчыма, што адбылося нешта падобнае да апісанага тут: Ежа ў абмен на абяцанне капуляцыі, або як самкі падманваюць чужых юрлівых самцоў, але птушаняты ў крычак ужо выляцелі - гл. здымак ніжэй, і хаця бацькі іх яшчэ кормяць, наўрацці ёсць сэнс заляцацца да чужой самкі, а сваёй рыбку ён павінен быў аддаць.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 20.07.2019 - 18:27
Niekatoryja ptuški, paslia…
Niekatoryja ptuški, paslia taho, kali vyhadujuc dziaciej, majuc znou čas "dlia siabie". Dobra heta možam nazirac napryklad u busliau pad kamerami. Maladyja pakinuc hniazdo, navat nanač užo nie viartajucca. A daroslaja para - nie tolki što znou liataie razam, viartaiecca nanoč na hniezda, časam pryniasuc novuju halinku na hniazda, alie jany prajauliajuc uvahu adzin da adnaho, nosiać padaruni, a navat rehuliarna zaimajucca kapuliacyjaj. Viaduc siabie jak viasnoj.
U busliau pra heta viedaiem, bo josc šmat kamer pry hniazdach. A moža kryčki robiac toie ž, tolki u ich niama kamer, to pra heta nie viedaiem?
Harrier - 20.07.2019 - 18:59
In reply to Niekatoryja ptuški, paslia… by svetlana vranova
З гэтым згодны. Але тады…
З гэтым згодны. Але тады гэта больш падобна на стварэнне ці спробу стварэння новай пары, бо "сваёй старай" самцы няўжо самец не аддаў бы рыбку?
svetlana vranova - 21.07.2019 - 03:55
In reply to З гэтым згодны. Але тады… by Harrier
Čamu nie? Ja nie viedaju,…
Čamu nie? Ja nie viedaju, što robiac kryčki, alie šmat hod nazirala busliau. I u ich usie jak viasnoj, ukliučajučy padarunki. I rybka samcy - heta ž padarunak.
pva - 21.07.2019 - 08:18
А может это как и у людей -…
А может это как и у людей - просто "адюльтер"! Лишь три-пять процентов млекопитающих образуют долговременные союзы. Правда, моногамностью отличаются птицы: у них постоянных пар — до девяноста процентов. Но даже они склонны к внебрачным связям или, как выражаются ученые, дополнительным копуляциям.
Светлана, даже Ваши любимые воробьи не верны друг другу.Изменяют воробьихи, за что самцы наказывают их, принося в гнездо меньше пищи и недокармливая чужое потомство. Орнитологи, наблюдавшие за птицами двенадцать лет, полагают, что таким образом самцы принуждают самок к верности.
Harrier - 21.07.2019 - 13:26
In reply to А может это как и у людей -… by pva
Сябры, я згодны, што можа…
Сябры, я згодны, што можа быць т.зв. ЕРС = extra pair copulation (спроба капуляцыі па-за парай) і ў рачных крычак ці працяг заляцанняў да "старой" самкі.
Пытанне ў тым, чаму самец НЕ аддаў тую рыбку самцы, якая спецыяльна прыляцела за ёй - старая тая самка ці новая - не так важна.
Сёння зняў працяг гэтай гісторыі тых жа крычак, бо ў тым жа месцы.
І зноў самец не аддаў самцы рыбку, хаця барацьбы як у мінулы раз не было:
https://youtu.be/HvF5-SO-ewk
svetlana vranova - 21.07.2019 - 21:36
In reply to Сябры, я згодны, што можа… by Harrier
Nu, pra kryčak ja ničoha nie…
Nu, pra kryčak ja ničoha nie viedaju. Alie tut aktualnaja iliustracyja taho, što ja pišu pra busliau
A što ptuški "nieviernyja", navat i takija "viernyja" jak liabiedzi, ja dobra viedaju :)