Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рыбка ў абмен на...?

Сёння я яшчэ раз спрабаваў "зрабіць фотасесію" зімародкам, якія загнездавалі ў вусці Гараднічанкі.

З зімародкамі не атрымалася, затое я ўбачыў нечаканыя паводзіны рачных крычак (Sterna hirundo), якія не магу растлумачыць.

Самец з рыбкай і крыкамі зрабіў пасадку на наносах Гараднічанкі ў Нёмане, але з першага разу ніхто да яго не прыляцеў (верхні здымак).

Праз 2-3 хыіліны ён эфектыўна вярнуўся і побач з і села іншая крычка. Што адбылося далей, бачна на відэа:

https://youtu.be/W4yHvDx_k0Q

Нёман у Гродна, 20-07-2019.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Магчыма, што адбылося нешта падобнае да апісанага тут: Ежа ў абмен на абяцанне капуляцыі, або як самкі падманваюць чужых юрлівых самцоў, але птушаняты ў крычак ужо выляцелі - гл. здымак ніжэй, і хаця бацькі іх яшчэ кормяць, наўрацці ёсць сэнс заляцацца да чужой самкі, а сваёй рыбку ён павінен быў аддаць.

 

Каментары

Niekatoryja ptuški, paslia taho, kali vyhadujuc dziaciej, majuc znou čas "dlia siabie". Dobra heta možam nazirac napryklad u busliau pad kamerami. Maladyja pakinuc hniazdo, navat nanač užo nie viartajucca. A daroslaja para - nie tolki što znou liataie razam, viartaiecca nanoč na hniezda, časam pryniasuc novuju halinku na hniazda, alie jany prajauliajuc uvahu adzin da adnaho, nosiać padaruni, a navat rehuliarna zaimajucca kapuliacyjaj. Viaduc siabie jak viasnoj.

U busliau pra heta viedaiem, bo josc šmat kamer pry hniazdach. A moža kryčki robiac toie ž, tolki u ich niama kamer, to pra heta nie viedaiem?

З гэтым згодны. Але тады гэта больш падобна на стварэнне ці спробу стварэння новай пары, бо "сваёй старай" самцы няўжо самец не аддаў бы рыбку?

А может это как и у людей - просто "адюльтер"! Лишь три-пять процентов млекопитающих образуют долговременные союзы. Правда, моногамностью отличаются птицы: у них постоянных пар — до девяноста процентов. Но даже они склонны к внебрачным связям или, как выражаются ученые, дополнительным копуляциям.

Светлана, даже Ваши любимые воробьи не верны друг другу.Изменяют воробьихи, за что самцы наказывают их, принося в гнездо меньше пищи и недокармливая чужое потомство. Орнитологи, наблюдавшие за птицами двенадцать лет, полагают, что таким образом самцы принуждают самок к верности.

 

Сябры, я згодны, што можа быць т.зв. ЕРС = extra pair copulation (спроба капуляцыі па-за парай) і ў рачных крычак ці працяг заляцанняў да "старой" самкі.

Пытанне ў тым, чаму самец НЕ аддаў тую рыбку самцы, якая спецыяльна прыляцела за ёй - старая тая самка ці новая - не так важна.

Сёння зняў працяг гэтай гісторыі тых жа крычак, бо ў тым жа месцы.

І зноў самец не аддаў самцы рыбку, хаця барацьбы як у мінулы раз не было:

https://youtu.be/HvF5-SO-ewk