Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародкі з Гараднічанкі

Я раней ужо пісаў пра "закон натураліста" - чым больш часу праводзіш на прыродзе, тым часцей шанцуе ўбачыць нешта прыгожае ці не зусім незвычайнае.

Прыкладна з пачатку лета я спачатку чуў гучнае "ціііііі", а потым бачыў у вусці Гараднічанкі зімародка (Alcedo atthis), які або пралятаў уздоўж берагавой лініі Нёмана, або залятаў уверх па плыні Гараднічанкі. Аднак ні разу мне не пашанцавала не толькі сфатаграфаваць яго, але нават прыгледзецца.

І вось сёння зімародак сядзеў на адным з мноства камянёў у вусці рэчкі!

А потым пачаліся розныя цікавыя сітуацыі і моманты, якія я не зняў: палёты з рыбкай у норку недзе недалёка ад маста праз Гараднічанку, прыставанне сакі да самца (гл. ніжэй - зняў чпсткова) і як рачная крычка прагнала зімародка з яго прысады-бакена, на якім ён адпачываў (апошні здымак).

Але спадзяюся, што ўбліжэйшыя дні птушкі дадауць магчымасць убачыць і зняць нашмат больш )

16-07-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/SttZpA_a6EA

 

Каментары