03.03.21, Гомель. Гіль сядзіць на лёдзе замерзлае рачулкі (спрабаваў, дарэчы, ці то нешта з лёду з'есці, ці то расталай вады папіць - праз галіну ня бачна). Потым пераляцеў вышэй, потым зляцеў у іншыя хмызнякі.
Сёння сустрэліся толькі два гілі: самка сядзела ў вельмі густых галінах таполі і, здаецца, ела пупыркі.
...І гэта мае адзіныя параўнальна прыстойныя фоткі гіля.
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 04.03.2021 - 11:02
Яўная ўдача, ды яшчэ з…
Яўная ўдача, ды яшчэ з адлюстраваннем у калужынцы!
Думаю, што гіль піў там ваду. У разгар зімы, пры -15С, я назіраў, як гілі па аднаму прыляталі на бераг рэчкі Гараднічанкі, якая не замёрзла, піць ваду, а потым вярталіся на клён метрах у 60 есці крылаткі.
Калі адкрытай вады няма побач, ядуць снег. Але яго ўнутры ж трэба яшчэ растапіць да вады, таму з вадой прасцей.