Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнікі: Перабіраемся на зімовыя тэрыторыі

Дакументацыйныя здымкі

Многія нашы птушкі даўно адляцелі на месцы зімоўкі і ўжо 'зімуюць' хто ў Афрыцы, хто ў Паўднёва-Усходняй Азіі ці на Індастане. Прыйшоў час і на крапіўнікаў (Troglodytes troglodytes), але на тых, хто не збіраецца ляцець далёка, каб там зімаваць, а на тых з іх, хто зімуе побач месцаў гнездавання ў лясах і  перабіраецца бліжэй да бягучай вады. Тут, у кустах і часам у трыснягу, яны і правядуць наступныя амаль паўгады.

Таму  трэба не прагадаць і не прапусціць час, калі пачнуцца першыя маразы, знайсці насякомых і павучкоў у лесе стане значна цяжэй і іншыя крапіўнікі займуць найлепшыя ўчасткі з высокай  расліннасцю па берагах ручаёў, рэчак і рэк. Першага такога 'перасяленца' я сустрэў 12.10 на беразе Гараднічанкі, дзе ён гучным стракатаннем абвяшчаў, што кусты навокал - гэта яго тэрыторыя і новы гаспадар ужо дома)

А праз 5 дзён, ужо на беразе Нёмана, я назіраў сапраўдную пагоню з высокім і непрыемным свістам, які нячаста пачуеш ад крапіўнікаў. Адзін з іх хвілін пяць стараўся прагнаць другога з шыкоўнай палоскі высокіх кустоў вярбы, якая працягнулася ўздоўж вады метраў на 30.

Зразумела, што такую вялікую прастору маленькі, нават супер-актыўны крапіўнік не ў стане кантраляваць нават калі вельмі захоча. І ў выніку яна будзе падзелена, як і ў мінулыя зімы, паміж 3 ці нават 4 птушкамі. Але як даведацца што зможаш і на якой тэрыторыі, калі не спрабаваць?

12 і 17.10.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары