Дакументацыйныя здымкі
Пад час нашага падарожжа па Гарадзеншчыне ў пошуках вясны і зімы, у адной з вёсак мы заўважлі чародку пад 50 амялушак (Bombycilla garrulus). Птушкі праігнаравалі куст каліны пад плотам, трошкі далей - кусцікі амялы з ягадамі на яблыні і селі на старую грушу. Спачатку здавалася, што яны там толькі адпачываюць, ну і ў некаторых амялушак у выглядзе кароткіх і доўгіх клейкіх стужак `выходзілі` ператраўленыя ягады амялы, афарбаваныя чырвоным сокам іншых ягад, якія птушкі таксама з'елі. Але хутка пачалося харчаванне ... пупышкамі! То адна, то другая птушка цягнуліся да іх, седзячы на тонкіх і больш тоўстых галінках, абрывалі дзюбай і з'ядалі.
Часам нетушкі пераляталі на новае месца, а некаторыя нават праганялі з яго іншых амялушак, а некаторыя і на іншае дрэва ў садзе, але пупышкі менавіта на грушы елі многія з іх.
Вось так і разгадалася загадка аднаго з маіх папярэдніх назіранняў віда, якія нешта елі, седзячы на высокай ліпе. Цяпер я думаю, што яны там таксама елі пупышкі.
Наваколле м.Свіслач, Гарадзеншчына, 02-02-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 04.02.2023 - 20:29
Павеяла цяплынёй і пачалі…
Павеяла цяплынёй і пачалі пераходзіць на вясновую дыету пакрыху)
Lighty - 06.02.2023 - 22:15
>> пад 50 свіргулёў …
>> пад 50 свіргулёў
толькі ж не "свіргулёў"...
Harrier - 07.02.2023 - 22:36
Дзякуй, паправіў. Апошнім…
Дзякуй, паправіў.
Апошнім часам 'запала' літоўская назва амялушак - svirbelis, то калі пісаў, то атрымалася 'свіргуль')