03/04.07.2023, Гомель, тэхнічны паверх маласямейкі, здымкі дзеля фіксацыі.
Некалькі дзён ужо бачу персанажа у розных акенцах (але ў гэтым найчасьцей). Менавіта на гэтым даху, дарэчы, збольшага тусіла леташняя сакаліная моладзь.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 04.07.2023 - 15:41
Даволі тыповая гнездавая…
Даволі тыповая гнездавая ніша для пустальгі ў нашых гарадах.
Дзіўна толькі, што птушанё ў ёй адно. Хаця можа старэйшыя выляцелі раней.
Lighty - 07.07.2023 - 22:58
Пакуль падобна, што ўсё-ткі…
Пакуль падобна, што ўсё-ткі або адно, або старэйшае. Бо пачало лятаць, перабазавалася на дах і сядзела там самотнае, нават ежу ніхто не адбірае, адно галубы наўкола.
Harrier - 08.07.2023 - 01:41
Не ўсім шанцуе на 4-5…
Не ўсім шанцуе на 4-5 галодных сіблінгаў і суседзяў)
Lighty - 10.07.2023 - 16:22
Сёння па даху бегае чацьвёра…
Сёння па даху бегае чацьвёра сакаліных падлеткаў.
Усё-ткі, старэйшае яно было.
Harrier - 10.07.2023 - 20:11
Значыць позні, але…
Значыць позні, але нармальнага памеру вывадак)