А ў Гомлі таксама ёсць пустальгі, замка няма (разбурылі адныя тут яшчэ ў 18 стагоддзі), а пустальгі ёсць!
Здымкі дакументацыйныя, 05.07.2022, вечар, Гомель
...Перыядычна над раёнам разляталіся крыкі, дужа знаёмыя па трансляцыях. Я нервавалася, пачынала разглядаць наваколле... і ўгледзела-ткі. Дзьве маладыя пустальгі круціліся вакол даха адной з маласямеек: прыляталі, адляталі, пераляталі... пару разоў з'яўляўся таксама дарослы самец, але, каб перадаваў ім нейкую здабычу - ня бачыла. Можа, яны гэта за будынкам рабілі.
Агулам жа, нейкі дарослы самец у гэты дзень рэгулярна лятаў над дваром, крычаў, кагосьці ганяў, і пяра ў хвасце ў яго не ставала.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 06.07.2022 - 21:43
На жаль ці на шчасце, па…
На жаль ці на шчасце, па ўсёй Беларусі становяцца амаль выключна гарадзкімі птушкамі.
А гэта значыць, што прынамсі не знікнуць у нас як від.
Lighty - 08.07.2022 - 02:35
...Між тым, назіранні…
...Між тым, назіранні паказалі:
Дах там, на жаль, такі, што фота атрымаюцца або дакументацыйныя, або ў жанры "урбаністычны жах":
(у адзін кадр уся пяцёрка не трапляла, а на адным відэа разам былі)
Harrier - 08.07.2022 - 12:53
Вось гэта Вашае відэа…
Вось гэта Вашае відэа спадабалася найбольш - і момант цікавы, і знята добра: