Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022

Comments

На другім гняздзе самец сядзеў на яйках ад 15:27 да 16:54. Можа, самка паляваць лятала?..

Потым у 17:46 прынес нейкага невялікага грызуна. Мяркуючы па тым, з якім лямантам самка таго грызуна ўхапіла, яна дужа галодная.

 

На першым гняздзе у 21:07 гулялі ў перацягванне палёўкі.

На другім гняздзе, здаецца, старыя праблемы засталіся: з 12 гадзін самец толькі раз прынёс самцы здабычу.

Але ўжо навучыўся нармальна наседжваць кладку і 'адпускае' самку паляваць саму - пасля абеду сядзеў на яйках прыкладна 1,5 гадзіны пакуль самка яўна палявала і не вяргулася на гняздо.

птушкі

птушкі

Увечары ж самец прыляцеў пусты і амаль адразу сеў на яйкі, але самка пакрычала і не захацела адлятаць, села на кладку сама.

птушкі

На первом видео видно, что самец едва успел донести полевку в нишу, чужая самка висела буквально у него на хвосте. В это же самое время, самка из второго гнезда отсутствовала на кладке - может быть и она промышляет налетами на соседей.

А трансляция на YouTube вернётся? А то на телевизоре включить не получается :(

Очень нравилось включить именно на телевизоре в фоне и заниматься своими делами искоса поглядывая: как там дела в гнезде?

На первом гнезде самец прилетал преимущественно без еды, но скорее всего как минимум один раз что-то небольшое приносил, в в 16:30 самка улетала на 14 минут, на втором гнезде в 14:53 самец принес самке большого грызуна, она его съела сразу же не вылетая никуда

Так, без магчымасці перамоткі падзей глядзець ужо нязвыкла. Але галоўнае, што абедзьве самкі на гнёздах і сваіх кладках.

А ці атрымаецца з перамоткай з тэхнічнага і матэрыяльнага пункту гледжання будзем думаць у бліжэйшыя дні.

Уважаемые зрители! В связи с переходом сети партнёра Элнет под управление другого провайдера, сервер-ретранслятор не доступен. Планируется возобновление трансляции после 20:00. Приносим извинения за неудобства.

Dear friends!

For the technical reasons we need to change internet provider and stop the stream from the nests of falcons at least till 20.00 today.

We are sorry for any inconvenience.

На першым гняздзе справы лепшыя: самец за прыкладна 12 гадзін змог прынесці самцы мінімум 3 здабычы.

птушка

А вось пры абароне гнязда ад чужой самкі ў 16:40 праз нейкі час саступіў ёй і адляцеў. Тая прылятае ў чужое гняздо невядома для чаго і нічога кепскага там зрабіць не паспела ці не захацела, але рэальная магчымасць у яе была.

птушкі

Самец як і раней вельмі неахвотна саступае месца на кладцы сваёй самцы, але яна ўжо ведае як гэта робіцца і справы па вяртанню на кладку вырашае хутка.

птушкі

Налеты третьей самки выглядят так, как будто она в каком то из прошлых сезонов устраивала там свое гнездо. Однако небыло замечено, чтобы она посягала на нишу №2, хотя так понимаю между 1ой и 2ой нишей расстояние с десяток метров всего. Видимо пора рядом устраивать дополнительные рукотворные пустельжатники, а то всем желающим не хватает жилплощади)

Так, вельмі магчыма, што гэта папярэдняя ўладальніца нішы.

Але прыляцела яна вельмі позна і яўна не мае сваёй кладкі, бо інакш бы сядзела на ёй, а не зазірала ў чужыя.

На другім гняздзе, на вялікі жаль, хутчэй за ўсё ў бліжэйшыя дні адбудзецца трагедыя - самка будзе вымушаная паляваць сама, а для гэтага патрэбны час. І гэты час яна не зможа і не будзе наседжваць кладку і з-за гэтага зародкі ў яйках хутчэй за ўсё загінуць.

З самага ранку самка была галодная і крычала, выглядваючы самца. Але ён прыляцеў за 12 гадзін толькі двойчы, прычым абодва разы пасля абеду і абодва - пусты.

птушкі

Хутчэй за ўсё ён цяпер з трэцяй самкай і або кіне 'нашу', або будзе прылятаць да яе і прыносіць ежу толькі выпадкова.