Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Так, маладыя птушкі, якіх бацькі (у нашым выпадку - самка) вучаць паляваць прыкладна месяц пасля вылету з гнязда, па-ранейшаму лічаць нішу (самым) бяспечным месцам. Як мінімум - для начлегу.

птушкі

птушкі

Выбачайце, калі ласка! Нейкая тэхнічная праблема з камерай на першай нішы.

Калі атрымаецца яе вырашыць, трансляцыя з гнязда галубоў будзе працягвацца.

У 11:22 птушаня сядзела вазілася з палёўкай

Прыляцела самка з яшчэ адной палёўкай

"Няшчаснае" птушаня так і ня здолела вызначыцца, што яму жэрці - першую палёўку? другую? самку? - але бегала па нішы некалькі хвілін і шмат верашчала...

Другая палёўка цяпер ляжыць пасярод нішы, а птушаня недзе лятае

 

(пакуль пісала - прыляцелі двое, палёўку ядуць

...у 12:35 - гэта мне прымроілася, ці яно сапраўды спрабавала лавіць асамуху ў палёце?)

Шаноўныя сябры!

Дзякуй за Вашыя прапановы сачыць за жыццём пары шызых галубоў на першай нішы. Калі не ўзнікнуць цяжкасці з серверам ад "Элнет"'а, мы збіраемся і далей глядзець за імі ў тым самым рэжыме LIVE з магчымасцю перамоткі падзей да 12 гадзін назад.

Усе Вашы каментары і назіранні са скрыншотамі як і раней вітаюцца і зробяць стрым цікавейшым для ўсіх.

Dear friends!

We will continue our streaming from the first nest, where pair of feral pigeons incubating clutch of 2 eggs at the moment.

So, leaving the Kestrels from the second nest will not stop our nest cam(s).

Сёння ў роднай нішы ізноў начавалі ўсе чацьвёра.

птушкі

А як развіднела, пачаліся галодныя крыкі і гульня "Давай ты будзеш мама і пакорміш мяне" - гэта калі адно птушанё пачынала прыставаць да другога як да мамы.

птушкі

Потым млых ізноў стала трое, ажно ў 9:23 вярнулася тое, што адлятала зранку і ўсе разам сталі чакаць самку з ежай, якая - калі я нечага не прапусціў - да 11 гадзін не прылятала.

птушкі

Сёння начавалі ў нішы ўсе чацвёра і зранку ніхто больш нікуды не ляцеў)

птушкі

Першую палёўку самка прынесла ў 6:11 і нават не мела шанцаў пабыць у нішы - здабычу адразу вырвалі і ёй прыйшлося адляцець.

Другую палёўку яна прынесла праз 3 гадзіны, але дзяліць яе таксама не змагла ці не захацела, і пачаліся ўжо прывычныя бойкі паміж птушанятамі без яе.

18:42 - 18:43: адно птушаня прыляцела і адразу пабегла да палёўкі ў правы бліжні кут
Праз хвіліну іншае птушаня паляцела з нішы

Так, бегала-бегала ад адной дзіркі да другой, а потым - Хоп! - і паляцела!

птушкі

Самка двойчы прынесла палёвак у пачатку восьмай і амаль у 8 гадзін ранку, і абодва разы птушаняты выхапілі іх і спрабавалі справіцца самі. Нават сапраўдныя бойкі былі з перацягваннем грызуноў. Але праз 10 хвілін - сюрпрыз! - , у 8:07 самка прынесла трэцюю палёўку і вырашыла парваць яе для 'малога', адабрала і пакарміла і аднаго, і другога як след. Трэці, пэўна, спрабаваў парваць адну з папярэдніх палёвак сам і не быў у полі зроку камеры.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі