Новы від птушак – паўночная мармытуля – адзначаны ў Беларусі

На пры канцы траўня ў Беларусі быў адзначаны новы від птушак. Адбылася гэтая падзея ў Пухавіцкім раёне на Міншчыне, калі Віталь Яковіч, супрацоўнік Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, пачуў незнаёмы голас, які аказаўся песняй паўночнай мармытулі (Hippolais caligata). Віталь прызнаны ў Беларусі адмысловец па галасах птушак і таму памыліцца ў тым, што гэта пакуль не адзначаны ў Беларусі від яму было б цяжка.

Аднак, каб новы від птушак афіцыйна ўвайшоў у Спіс птушак Беларусі, патрэбныя цвёрдыя доказы (фотаздымкі ці відэафільмікі або запіс голасу) яе рэгістрацыі.
Таму праз некалькі дзён Віталь вярнуўся на Пухаўшчыну, дзе дзякуючы тэхнічнай падтрымцы АПБ яму ўдалося засняць на відэа адразу трох самцоў гэтага віду!

Калі Беларуская Орнітафауністычная камісія зацвердзіць дадзеную рэгістрацыю, гэта будзе ўжо 318-ы від птушак у нашай фауне.
Паўночная мармытуля – невялікая вераб’іная птушка з сямейства Лескавых, распаўсюджана ад Заходняй і Паўночнай Расіі да Прыпалярнага Уралу і Каспійскага мора. Ў Азіі даходзіць да Пакістану і Сярэдняй Сібіры. Ў розныя гады шчыльнасць гнездавання можа моцна адрознівацца.
Дарэчы, сёлета паўночная мармытуля зарэгістраваная і ў Літве.

Здымак з www.club.foto.ru
Паводле www.ptushki.org 
 

На гэтую тэму:

Состав орнитофауны Беларуси официально пополнился

Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы

 

 

 

 

Comments

АВ (госць) - 23.06.2010 - 13:59

ну и чем скажите она отличается от камышевок? Кроме голоса - ничем. Я и в Маларни смотрел... Надо ловить, конечно. А кто в голосах не дока как я например, мне и голос не поможет:)

aistok - 23.06.2010 - 20:30

In reply to by АВ (госць)

Я ещё 2 года назад, когда много было садовых камышёвок, говорил, что будет скоро северная бормотушка у нас (не дадут наши из АПБ соврать). Вспомните мои слова, скоро из воробьиных будет индийская камышёвка, южный соловей, овсянка-крошка. овсянка-ремез, дубровник, зарничка и таловка и т.д. Все эти виды наверняка есть в Беларуси, причем многие именно есть, а не залетают. Надо только очень скрупулёзно к таким вещам относиться (ловить, записывать голоса т.п). Я, вспоминая ту же садовую камышёвку, записал голос, т.к. раньше не слышал, дал послушать Василию Витальевичу и вопрос разрешился в её пользу. Посмотрите определитель "Птушкi Еуропы" - там практически все сибирские виды упоминаются отмеченными  западнее Беларуси. Значит, летят, в большинстве своём через нашу республику. Вывод: всем надо больше учиться практически, чтобы не был у нас один спец на всю страну по голосам (честь и хвала ему). И будет у нас гораздо больше зарегестрированных видов.

Каб яшчэ Виталь не паленаваўся адправіць матэрыялы назіранняў на разгледжанне БАФК. Каб не атрымалася як з тым горным свірстуном... Амаль паўгода ўжо прайшло з моманту назіранняў гэтага віду і актыўных дэбатаў на сайце, а БАФК ні слыхам, ні дыхам, хто і калі будзе распавядаць ёй пра акалічнасці сустрэчы з свірстуном.

А голас птушкі таксама запісалі на відэа?

AV - 25.06.2010 - 12:23

In reply to by АВ (госць)

http://suomenlinna-birds.com/archivePage1.html здесь ее голос. А про потенциальные виды - здесь новое трудно добавить, т.к. один известный брестский орнитолог много лет назад написал тезисы со списком всех потеенциальных залетов:)

Я видел видео и слышал голос на видео. Но только на камере. Были какие-то проблемы перекачать с камеры на компьютер видео, т.к. не было шнура или что-то в этом роде. Поэтому пока к нему доступа в интернете и нет. Мы прослушивали голос на видеозаписи и слушали голос с диска с голосами птиц. Идентичны.