Даследаванне харчовых рэсурсаў і поспеху гнездавання чаек паказала, што ўздзеянне чалавека можа мець розны эфект на гэтыя паказчыкі і на папуляцыі відаў птушак – патэнцыйных ахвяраў чаек.
Навукоўцы вялі маніторынг гнездавых калоній чайкі-бургамістра (Larus hyperboreus) на Паўночнай Алясцы, дзе гэты від ёсць і драпежнікам, і карыстаецца з падалі. Пад час сезонаў 2008-09 гг. склад харчавання і поспех гнездавання адсочваўся для 10 калоній, якія знаходзіліся ў індустрыяльным, населеным людзьмі і незаселеным раёнах.
Калоніі знаходзіліся на адлегласці ад 5 да 75 км ад месца бліжэйшай звалкі і было знойдзена, што смецце сустракаеццца ў харчаванні з частатой ад 0 да 85 % у выплюйках і рэштках ежы пад час перыяду выкармлівання птушанят. Такія парэшткі смецця са звалак гэта былі курыныя косткі, пластык і папера. Колькасць птушанят, якія вылецелі з гнёздаў, была ад 0 да 2,9 на гняздо.
Вынікі, апублікаваныя ў часопісе The Condor, паказалі, што доля “смецця” у ежы была другім па значнасці фактарам (пасля колькасці яек, адкладзеных парай), якая мела ўплыў на колькасць выляцелых птушанят. Гэта прывяло навукоўцаў да высновы, што любое развіццё пасяленняў чалавека будзе прыводзіць да павелічэння памеру лакальных папуляцый чаек.
Колькасць чаек-бургамістраў драматычна зменшылася пад час 20 стагоддзя, аднак ў апошні час некаторыя папуляцыі падвойваюцца ў памеры кожныя 8 гадоў. Аналіз іх складу харчавання паказаў, што чайкі пачалі есці птушак, сярод іх ахвяр было адзначана 30 відаў – вераб’іныя і птушкі ўзбярэжжаў. Амаль палова з гэтых відаў – рэдкія або знікаючыя.
Аўтары артыкулу заклікаюць не забываць, што прадукуючы ўсё больш смецця, людзі “дапамагаюць” павялічвацца колькасці чаек, якія, ў сваю чаргу, негатыўна ўздзейнічаюць на віды-ахвяры дробных птушак.
Фота з www.mulder-natuurlijk.nl
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
EvaPolna - 20.10.2010 - 19:39
Любопытная статья получилась
pugnax - 20.10.2010 - 19:58
Вот так слава находит
Вот так слава находит героев!?
Павел Пинчук
АВ (госць) - 20.10.2010 - 23:12
это же спам от робота, не