Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікая сіла прыроды!

Палессе, ваколіцы р.Сцвігі. Сюды, на паросшыя сасняком лішайнікавым схілы дзюн, у канцы мая-пачатку чэрвеня прыходзяць адкласці яйкі самкі еўрапейскай балотнай чарапахі.

Каментары

На прыканцы мая 2010 года, на тэрыторыі ПДРЭЗ, працэс адкладкі яек еўрапейскай балотнай чарапахай здымаў Бышнёў І.І. Магчыма ў хуткім часе гэты цікавы момант можна будзе ўбачыць у дным з яго новых фільмаў ці відэаролікаў. Дзякуючы ў першую чаргу таму, што на гэтай тэрыторыі на сёняшні дзень знаходзіца найбуйнейшая папуляцыя гэтай рэдкай рэптыліі у Беларусі, такі таямнічы момант з жыця еўрапейскіх балотных чарапах пасчасціла бачыць многім навуковым супрацоўнікам аддзелу экалогіі фауны, супрацоўнікам аховы і егерскай службы, а таксама некаторым работнікам другіх падраздзяленняў ПДРЭЗ.

Сам гэты шматгадзінны працэс вельмі цікавы, пачынаючы ад своеасаблівых пошукаў самкай прыдатнага месца для інкубацыі яек, да зысыпання, паліву і ўтрамбоўвання гнязда пасля адкладкі яек. Калі ўсё будзе добра, то ў гэтым годзе (пасля чэрвеня, калі пераправеру вынікі сваёй невялічкай працы і здыму больш цікавага відэаматэрыялу) напішу пра гэта ў "назіранні".

А два разы пра гэта напісаць няможна?

Цяпер пра тое, што ведаеце ўжо цяпер. А летам - пра тое, што даведаліся дадаткова. Ды і фільмікі тады б Вашыя паглядзелі. 

Знайдзіце час, калі ласка!