Палессе, ваколіцы р.Сцвігі. Сюды, на паросшыя сасняком лішайнікавым схілы дзюн, у канцы мая-пачатку чэрвеня прыходзяць адкласці яйкі самкі еўрапейскай балотнай чарапахі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Палессе, ваколіцы р.Сцвігі. Сюды, на паросшыя сасняком лішайнікавым схілы дзюн, у канцы мая-пачатку чэрвеня прыходзяць адкласці яйкі самкі еўрапейскай балотнай чарапахі.
Каментары
Kiolk - 24.11.2010 - 08:59
Шыкоўная серыя фотаздымкаў
Шыкоўная серыя фотаздымкаў пра таямнічае жыццё нашых чарапах.
AV - 03.01.2011 - 23:56
я и черепахи никогда не
я и черепахи никогда не видел, ни фото как они яйца откладывают. По-моему, этого еще никто у нас не снимал. Поздравляю! надо бы в ПиМ сделать статью!
Harrier - 04.01.2011 - 00:15
In reply to я и черепахи никогда не by AV
А я неяк гэты здымак
А я неяк гэты здымак прапусьціў - сапраўды, ўнікальны момант!
Валерый - 08.01.2011 - 17:57
In reply to я и черепахи никогда не by AV
На прыканцы мая 2010 года, на
На прыканцы мая 2010 года, на тэрыторыі ПДРЭЗ, працэс адкладкі яек еўрапейскай балотнай чарапахай здымаў Бышнёў І.І. Магчыма ў хуткім часе гэты цікавы момант можна будзе ўбачыць у дным з яго новых фільмаў ці відэаролікаў. Дзякуючы ў першую чаргу таму, што на гэтай тэрыторыі на сёняшні дзень знаходзіца найбуйнейшая папуляцыя гэтай рэдкай рэптыліі у Беларусі, такі таямнічы момант з жыця еўрапейскіх балотных чарапах пасчасціла бачыць многім навуковым супрацоўнікам аддзелу экалогіі фауны, супрацоўнікам аховы і егерскай службы, а таксама некаторым работнікам другіх падраздзяленняў ПДРЭЗ.
Сам гэты шматгадзінны працэс вельмі цікавы, пачынаючы ад своеасаблівых пошукаў самкай прыдатнага месца для інкубацыі яек, да зысыпання, паліву і ўтрамбоўвання гнязда пасля адкладкі яек. Калі ўсё будзе добра, то ў гэтым годзе (пасля чэрвеня, калі пераправеру вынікі сваёй невялічкай працы і здыму больш цікавага відэаматэрыялу) напішу пра гэта ў "назіранні".
Harrier - 08.01.2011 - 19:12
In reply to На прыканцы мая 2010 года, на by Валерый
А два разы пра гэта напісаць
А два разы пра гэта напісаць няможна?
Цяпер пра тое, што ведаеце ўжо цяпер. А летам - пра тое, што даведаліся дадаткова. Ды і фільмікі тады б Вашыя паглядзелі.
Знайдзіце час, калі ласка!