Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Ананім (госць) - 14.11.2014 - 23:05
арлец малы, у вялікага вочы
Harrier - 14.11.2014 - 23:06
Думаю, што гэта ўсё ж малы
Думаю, што гэта ўсё ж малы арлец - параўнальна светлы і невялікіх памераў, г.зн. самец.
Проніч - 14.11.2014 - 23:58
У "Птушках Еўропы" - вочы
У "Птушках Еўропы" - вочы аднолькавыя, як у малога, так і ў вялікага.
Harrier - 15.11.2014 - 00:02
In reply to У "Птушках Еўропы" - вочы by Проніч
"Птушкі Еўропы" не адзіны
"Птушкі Еўропы" не адзіны (добры) вызначальнік птушак. Да таго ж малюнкі для яго рыхтаваліся параўнальна даўно - першае выданне выйшла ў 1982, пасля чаго яны не мяняліся для другога і для беларускага.
Apus - 15.11.2014 - 12:05
Добры арлец!
Harrier - 15.11.2014 - 18:23
In reply to Добры арлец! by Apus
Там, дзе гэта было магчыма,
Там, дзе гэта было магчыма, птушкі зняты на ўзроўні зямлі (бусел, грак, арлец) і адразу ракурс атрымаўся цікавейшы = Правільны шлях.
Проніч - 15.11.2014 - 18:39
Усім вялікі дзякуй, асабліва
Усім вялікі дзякуй, асабліва Ананіму. Выходзіць, ёсьць бездакорны шлях вызначыць які арлец. Просты і сімвалічны - паглядзець ў вочы.
Harrier - 15.11.2014 - 19:03
In reply to Усім вялікі дзякуй, асабліва by Проніч
Такі шлях просты толькі на
Такі шлях просты толькі на першы погляд (каламбур), бо ёсць гібрыды паміж малым і вялікім і "чыстыя" малы і вялікі з гібрыдамі і гд. Таму з арляцамі не заўсёды проста, нават наадварот - часта няпроста.