Пачалося лета і дзьмухаўцоў у нашых паселішчах становіцца ўсё менш і менш. Адбываецца так па двух асноўных прычынах - шмат дзе касцы ўжо скасілі іх + многія, асабліва ў сонечных месцах, даўно адцвялі і ўжо рассеялі сваё насенне-парашуцікі.
Аднак тым, хто хто сапраўды любіць дзьмухаўцы так, як чорнагаловыя шчыгелы (C. carduelis), знайсці іх не праблема. Толькі дабрацца да недаспелага насення зараз цяжэй - не так шмат дзьмухаўцоў х выгодным падлётам-адлётам і аглядам ад драпежнікаў засталося. Наколькі яны любяць насенне гэтых раслін можна ацаніць па колеру іх дзюбы - можа не ў анфас, але ў профіль дакладна.
Справа ў тым, што хаця само насенне настолькі дробнае, што выбрудзіць не можа, але да поўнай спеласці, калі яно гатова разлятацца са 'свайго шарыка', яно прыкрыта зялёнымі чашалісцікамі якія птушкам трэба адгрызьці каб дабрацца да самага смачнага. А пашкоджаныя зялёныя часткі дзьмухаўцоў выдзяляюць добра вядомы белы сок, які хутка цямнее на сонцы.
І хаця птушкі пасля чарговай трапезы старанна чысцяць дзюбу на галінках, на якіх адпачываюць перад настпуным прыёмам ежы або палётам па іншых справах, пачысціць дзюбу зверху і знізу складана і яна ў аматараў дзьмухаўцоў звычайна чорная і там, і там)
Пад'есці на дзьмухаўцах - а часам і іншых раслінах, насенне якіх "гатова", шчыгелы звычайна прылятаюць у парах ці ў тройках. Зразумела, што так прасцей заўважыць небяспеку ды і спакойней, калі партнёр і партнёрка знаходзяцца побач і не трэба непакоіцца пра іх магчымую здраду.
29.05- 01.06.2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 04.06.2021 - 22:04
Як яны спрытна і вертуозно…
Як яны спрытна і вертуозно дастаюць і ядуць насенне! Добрыя фатаграфіі і відэа, а шостая фотка мне вельмі спадабалася ...
Harrier - 05.06.2021 - 00:12
In reply to Як яны спрытна і вертуозно… by pva
Так і ёсць, дзякуй!…
Так і ёсць, дзякуй! Спецыялісты )