Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая чапля: Лавіся, рыбка!..

шэрая чапля

Пасля таго, як маладая шэрая чапля (Ardea cinerea) была вымушана ўзляцець з края затокі з-за таго, што шумкая кампанія на набярэжнай наблілася да яе і пэўна нават не заўважыла, птушка пераляцела на супрацьлеглы бераг і я думаў, што наша сустрэча з ёй на сёння скончылася. Але, як аказалася, я памыліўся.

Прыкладна праз гадзіну, калі я вяртаўся з боку вусця Гараднічанкі тым самым берагам ракі, то ўбачыў, як хутчэй за ўсё тая ж птушка прызямлілася ў нешырокую стужку прыбярэжнай расліннасці, якая ідзе ўздоўж бетоннага выступу набярэжнай. Я падыйшоў на некалькі метраў наперад і стаў назіраць за чапляй, якая ўпэўненымі крокамі, але паволі, набліжалася да мяне.

Птушка таксама назірала, але за тым, што было напрерадзе і пад ёй. І за прыкладна 15 хвілін змагла злавіць - кожны раз з першай спробы - 5 ці 6 невялікіх рыбак, якія плавалі бліжэй паверхні вады сярод сцяблін трыснягу і рагозу. Пачало змяркацца і рэзкія выпады чаплі і праглынанне рыбак на здымках усе аказаліся больш ці менш размытымі.

За гэты час птушка парйшла метраў 30 і калі перад ёй апынулася купіна высокага трыснёгу, пераляцела на іншы бераг. Напэўна, вячэра была скончаная.

Нёман у Гродна, 17-11-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары