Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сірыйскія дзятлы: Восеньская пАра і як папіць на дрэве

сірыйскі дзяцел

Дакументацыйныя здымкі

Гэта быў звычайны халодны, цёмны восеньскі дзень з дробным дожджыкам. Я другі раз у жыцці йшоў па гэтай занядбанай вуліцы ў 'прыватным сектары'. Радавалі вочы толькі вялікія, у старым стылі, гароды каля многіх хат і рэшткі старых садоў. Раптам я пачуў ціхае пастукванне і даволі хутка ўбачыў дзятла на адным з тоўстых і высокіх дрэваў за плотам і збоку ад сябе. Птушка займалася пошукам ежы параўнальна недалёка і я хутка змог яе вызначыць як самца сірыйскага дзятла (Dendrocopos syriacus).

Гэты від я бачу ў горадзе нават не штомесяц, таму дастаў фотаапарат і пачаў сачыць за ім праз відашукальнік.  Дзяцел даволі хутка перамяшчаўся па рознай таўшчыні галінах, калі раптам я заўважыў, што зусім побач з ім пералятае і другі дзяцел! І гэтая другая птушка аказалася самкай таго ж віду!  Я аднойчы ўвосень ужо бачыў, як пара сірыйскіх дзятлаў адначасова адрывала кару і шукала ежу на тым самым дрэве, але ўсё роўна ўбачыць пару дзятлаў у па-за гнездавы сезон разам было нечакана.. 

Але як хутка аказалася, гэта было яшчэ не самае дзіўнае, што прадэманстравалі мне дзятлы.  Самка перамясцілася па доўгай, тоўстай і гарызантальнай галіне так, што апынулася пад адной з тонкіх, у яе абламанага канца і стала ўзірацца ў яе, падняўшы туды дзюбу.  І калі я падумаў, што гэта дзіўны аб'ект каб паспрабаваць дастаць з яго лічынак ці імаго насякомых, птушка высунула свой тонкі і доўгі язык і пачала злізваць кроплі вады, якія там звісалі (гэта добра бачна на адным са здымкаў)!

Працягвалася гэта некалькі секундаў, а потым птушкі пераляцелі далей ад плоту (і ад мяне) углыб сада і зніклі там. А я не пашкадаваў, што вырашыў паздымаць іх у дожджык.

Гродна, 14-11-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі