Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Як сініцы дастаюць лічынак каштанавай молі-мінёра

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Натхнёны назіраннем Андрэя Барадзіна, які распавёў як вялікія сініцы ў Мінску дастаюць лічынак каштанавай молі-мінёра (Cameraria ohridella), я паспрабаваў нешта падобнае ўбачыць і на нашых конскіх каштанах (Aesculus hippocastanum) ў Гродна.

Заадно асвяжыў свае веды пра гэтую цікавую пару відаў-інтрадуцэнтаў. Калі конскія каштаны ў нас садзяць як мінімум некалькі дзесяцігоддзяў, то іх прыродны вораг - каштанавая моль-мінёр быў апісаны як новы від для навукі зусім нядаўна - толькі ў 1986 годзе! З таго часу, дзякуючы таму, што людзі рассадзілі яе асноўную ежу - каштаны - практычна па ўсёй Еўропе, гэты від пачаў каланізаваць наш кантынент і прасоўваўся ў сярэднім па 100 км у год. У Беларусі хутчэй за ўсё ўпершыню моль з'явілася на каштанах у 2000-01 гг і ў 2014 годзе закончыла каланізацыю краіны і ўпэнена распаўсюджваецца далей на ўсход і на поўнач.

І хаця звычайна нашы птушкі або зусім не ядуць віды-інтрадуцэнты, або ядуць неахвотна, з маіх назіранняў вынікае, што два віды сініц, вялікая (Parus major) і сніяя (Cyanistes caeruleus) робяць гэта ахвотна ў адносінах да лічынак молі, прычым дастаюць іх рознымі спосабамі і даволі хутка:

Цікава, што большасць сініц, якіх я бачыў на розных каштанах, былі маладыя птушкі. Ці то гэта зусім нескладана рабіць самастойна ўжо маладым, ці то яны вельмі хутка вучацца розным прыёмам ад дарослых. Але гэтай ежы ў нашых гарадах столькі, што ніякім сініцам з ёй яўна не справіцца.

Гродна, 11-16.08.2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі