Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Невидимка

Не на конкурс.

Знята з падыходу, вясной 2010 ў ПГРЭЗ.

Вялікі бугай.

Каментары

Супер здымак для падручніку - такое не часта і ўбачыш, не толькі сфатаграфуеш.

Але на паваленым трысьнягу не вельмі дапамагае схавацца:)

Валерый, можа знойдзеце час і для раздзелу Нашы назіраньні? Думаю, што Вам ёсьць чым падзяліцца - можна ж не толькі пра птушак, гледзячы па Вашым здымкам чэрапах-жабак-зьмей у Вас было шмат цікавых сустрэч з імі - і не толькі ў Зоне. А ведаеце Вы пра іх нашмат больш нас.

Сустрэча з птушкай адбылася ў адзін з красавіцкіх дзен 2010 года. Я быў у "зоне" па сваіх герпеталагічных справах і надкнуўся на вялікага бугая выпадкова. Ехаўшы на веласіпедзе па грунтовай дарозе, паралельна якой працякае былы мелірацыйны канал, бакавым зрокам ледзь угледзяў у трыснягу, нешта падобнае як на малюнку пра вялікага бугая з Чырвонай кнігі Беларусі. Спыніўшыся, я прыгледзеўся і быў вельмі ўражаны. Гэта сапраўды аказаўся "чырвонакніжны" від з скрытным складам жыцця, прычым вялікага бугая  да гэтуль,я ні разу не бачыў! Птушка была ў 3-5 м ад супрацьлеглага берага канала, і хутчэй за ўсе, там кармілася. Спачатку яна стаяла поўнасцю на нагах, як толькі я спыніўся, яна прысела і задраўшы ў верх галаву, павольна пачала паварочвацца у мой бок яшчэ болей зліваючыся з біятопам. Калі я спрабаваў абайсці яе, каб сфатаграваць збоку, то яна знаходзячыся на тым жа месцы павольна паварочвалася і ў рэшце карціна заставалася аднолькавай. Зрабіўшы спробу падысці да птушкі бліжэй, яна "здагадалася" што маскіроўка не дзейнічае, паднялася ўвесь рост і паляцела ў супрацьлеглы бок. Вось такая гісторыя здымка.

Віншую, вельмі цікавая гісторыя.

Я сустрэлася з ім адзін раз непасрэдна ў нашым горадзе на рацэ. Верагодна, заблудзіўся... Там былі тры сцеблы трыснёга і ён стараўся быць нябачным. :-))

Я ніколі не забуду гэтую сустрэчу, хоць я яго бачыла ўжо некалькі разоў раней, у натуральных умовах у возеры.