Сельскагаспадарчыя фермы, якія не выкарыстоўваюць хімічныя ўгнаенні і сродкі барацьбы з пустазеллем і насякомымі (оrganic farms), могуць аказацца не такімі карыснымі для дзікай прыроды і з меншай колькасцю плюсоў для птушак, пчолаў, чмялёў і матылёў, чым думалі дагэтуль.
Вынікі новага даследавання, апублікаваныя ў часопісе Ecology Letters, якое параўноўвала арганічныя і традыцыйныя сельскія гаспадарствы, паказваюць, што карысць ад першых для дзікай прыроды і павелічэння біяразнастайнасці на шмат меншая, чым меркавалася.
- 11.05.2010 - 21:14 | Harrier
- 11.05.2010 - 12:36 | Harrier
Як доўга могуць жыць дзікія птушкі розных відаў? На жаль, такія дадзеныя вельмі рэдка атрымліваецца атрымаць арнітолагам, амаль заўсёды – дзякуючы кальцаванню.
У пачатку красавіка ў вёсцы Provodov (Усходняя Чэхія) з’явіўся белы бусел (Ciconia ciconia), на якім мясцовыя жыхары ўбачылі металічнае кальцо. - 07.05.2010 - 01:42 | Harrier
Адны з найбольш папулярных у апошнія гады аб’екты вывучэння інтэлектуальных здольнасцяў сярод жывёл – крумкачы з Новай Каледоніі (Corvus moneduloides) - зноў здзівілі навукоўцаў.
Даследчыкі з універсітэту Окланда (Новая Зеландыя) на свае вочы ўбачылі, што гэтыя птушкі здольныя карыстацца трыма рознымі прыладамі для таго, каб дастаць схаваную ад іх ежу. - 05.05.2010 - 23:53 | Harrier
Дакладна год таму наш сайт стаў афіцыйна карыстацца сваёй назвай – www.birdwatch.by
Цяпер мы можам цвёрда сцвярджаць: у нас ёсць месца для самавыяўлення ўсім, хто любіць птушак і хоча даведацца пра іх больш, а таксама расказаць пра гэтае сваё захапленне іншым. Мы робім гэты сайт усе разам, і кожны можа знайсці адпаведна са сваім вольным часам, ведамі і здольнасцямі кавалак працы, які зробіць наш сайт яшчэ лепшым. - 04.05.2010 - 21:21 | Harrier
Зробленыя з полістэрэну ў натуральную велічыню і адпаведна расфарбаваныя мадэлі скоп будуць выкарыстаныя ў рэзерваце Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB каб прыцягнуць рэальных птушак на падрыхтаваныя для іх гнездавыя платформы.
- 02.05.2010 - 19:54 | biot
30 апреля и 1 мая 2010 г. в г.Турове прошла рабочая встреча в рамках проекта “Создание сети хранителей ТВП”. В мероприятии принимали участие региональные координаторы проекта Олег Кальченко (“Болото Званец”), Анатолий Нефидович (“Средняя Припять”), Алла Кальченко (Западно-Полесское региональное отделение АПБ), координатор проекта Ольга Лукшиц.
- 30.04.2010 - 23:17 | Harrier
Адзін з карыбскіх відаў калібры каб прыцягнуць на сваю тэрыторыю партнёрку, забяспечвае ёй кветкі з нектарам. Аказалася, што менавіта якасць такой тэрыторыі хутчэй, чым яркасць шлюбнага ўбору самца або яго токавыя палёты і прыцягвае большасць самак.
- 30.04.2010 - 12:08 | Harrier
Напачатку красавіка адна з двух марадунак з помніка, які знаходзіцца пад гатэлем у Тураве, папросту знікла.
Марадунка (Xenus cynereus) – вельмі адметны і рэдкі ў нашай краіне від кулікоў з трошкі загнутай да гары дзюбай. Менавіта марадунка – адзін з тых відаў птушак, які адмыслова прыязжаюць паглядзець у Беларусі практычна ўсе замежныя бёдуотчары. - 30.04.2010 - 01:52 | Harrier
Впервые в Беларуси 24 часа в сутки можно подсматривать за гнездом сокола-пустельги, которое находится на многоэтажном доме в Бресте! Благодаря успешному взаимодействию организации “Ахова птушак Бацькаўшчыны” со многими людьми и организациями в Беларуси, Швеции и Польше в марте были установлены веб-камеры на двух гнездах сокола-пустельги.
- 29.04.2010 - 14:48 | Harrier
Адзін з самых таленавітых і працавітых фатографаў, які выстаўляе свае здымкі і трапныя назіранні за птушкамі на нашым сайце – Дзьмітры Якубовіч з Гродна – дачакаўся міжнароднага прызнання свайго таленту. У мінулыя гады яго здымкі з’явіліся не толькі на вокладцы часопіса АПБ “Птушкі і мы” і ў іншых выданнях нашай арганізацыі, але і ў расейскіх выданнях: “Красной книге Московской области” (2008) і “Атласе-определителе “Птицы Европейской части России” (2009).

КАМЕНТАРЫ