“Арганічныя” сельскія гаспадаркі горшыя для птушак, чым традыцыйныя

Сельскагаспадарчыя фермы, якія не выкарыстоўваюць хімічныя ўгнаенні і сродкі барацьбы з пустазеллем і насякомымі (оrganic farms), могуць аказацца не такімі карыснымі для дзікай прыроды і з меншай колькасцю плюсоў для птушак, пчолаў, чмялёў і матылёў, чым думалі дагэтуль.
 Вынікі новага даследавання, апублікаваныя ў часопісе Ecology Letters, якое параўноўвала арганічныя і традыцыйныя сельскія гаспадарствы, паказваюць, што карысць ад першых для дзікай прыроды і павелічэння біяразнастайнасці на шмат меншая, чым меркавалася.
Навукоўцы параўналі 32 “арганічных” і традыцыйных фермерскіх гаспадаркі, некаторыя з іх размяшчаліся ў акружэнні многіх “арганічных” гаспадарстваў, іншыя – сярод традыцыйных. Дадаткова параўноўваліся асобныя палеткі, агулам для гэтага выбралі 192 палі. Даследчыкі звярталі ўвагу на птушак, насякомых (матылёў, пчолаў і мух-журчалак), земляных чарвей і расліны.
Параўнанне фермерскіх гаспадарак паказала, што “арганічныя” палеткі маюць на 12,4 % большую біяразнастайнасць. Тым часам на мяжы вялікай колькасці такіх гаспадарак з традыцыйнымі (калі ўлічваць вялікія тэрыторыі), біяразнастайнасць была толькі на 9,1% большая.
"Калі адна гаспадарка не выкарыстоўвае гербіцыды, гэта можа пайсці на карысць некаторым відам раслін у параўнанні з “традыцыйнымі” палямі. Аднак гэтага аказваецца недастаткова, каб уздзейнічаць, напрыклад, на /колькасць і відавую разнастайнасць/ насякомых-апыляльнікаў”.- сказала д-р Дорын Гэбрыэл (Dr Doreen Gabriel), адна з аўтарак даследавання. "Тым не менш, калі арганічныя фермы аб’ядноўваюцца на вялікай тэрыторыі, карысць павялічваецца для большай колькасці відаў”.
Аказалася, што на арганічных фермах больш “дзікіх” раслін і матылёў, аднак аднолькавая колькасць пчолаў і нават на 30% менш мух-журчалак, чым на традыцыйных фермах. Тым больш здзіўляюць вынікі адносна колькасці птушак: аказалася, што на “арганічных” фермерскіх гаспадарках жыве на 10% менш звычайных стрынатак, гуменных стрынатак, канаплянак, палявых жаўрукоў і кнігавак. Магчыма, што гэта звязана з тым, што на арганічных фермах больш невялікіх пералескаў. Яны прыцягваюць сарок і соек, а тыя, ў сваю чаргу, драпежнічаюць на гнёздах дробных вераб’іных птушак.
 

Здымак беларускага поля Дзьмітрыя Вінчэўскага
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

АВ (госць) - 12.05.2010 - 16:34

согласен, с Гринбел, что название не соответствует содержанию, птиц опред. видов меньше-да, но возможно они выращивают больше птенцов, возможно их разнообразие больше и т.д. Это как с болотом - да, сообщество бедное и видов меньше, чем в городе, так что болота для птиц хуже городов?:)

Менавіта ў гэтым моманце не бачу логікі: параўноўваюцца птушкі, тыповыя для сельгасбіятопаў і там, і там. Пры чым тут балота і горад - гэта розныя экасістэмы.

Калі параўноўваць такім чынам, то калі балотных птушак (тыповых для балот) будзе менш на балотах, чым у горадзе, то балоты для іх горш, чым горад. Па-мойму так.

А тое, што трэба павялічваць плошчы арганічных гаспадарак і тады яны стануць больш прыцягальнымі і задавальняючымі патрабаваньням розных відаў птушак (нават тых, якія патрабуюць для бяспекі ці эфектыўнага размнажэньня вялікіх палеткаў) - гэта факт, і пра яго тут і  ідзе гаворка.  Калі будуць большымі агульныя плошчы і плошчы асобных палеткаў на арганічных фермах, тады, напэўна, яны стануць лепш адпавядаць многім птушкам сельгасбіятопаў - лепш, чым т.зв. "традыцыйныя".