Як і ў мінулым годзе, першыя два птушаняты вылупіліся ў адзін дзень, 13-05. Адбылося гэта праз 35 сутак пасьля з'яўленьня першага яйка - 08.04., і праз 33 дні пасьля адкладкі другога - 10.04.2011.
Цікава, што самец, калі прыносіць здабычу самцы, замяняе яе і грэе птушанятаў і яйкі паукль самка паесьць сама і падрыхтуе здабычу да кармленьня птушанятаў. Такога з мінулага году я не памятаю.
Самец сокала пустальгі прынёс самцы здабычу , якая пачала карміць 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:
Самка сокала пустальгі корміць 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:
Самка сокала пустальгі чысціць сабе пер'е каля 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:
Самка сокала пустальгі каля 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:
У гарадзенскіх сакалоў з'явілася першае яйка! (+Video)
2010:
17-05: кроніка гарадзенскай пустальгі - першыя два сакаляняты вылупіліся з розніцай у 1,5 гадзіны!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Sirena - 16.05.2011 - 12:27
Поздравляю с первыми в этом
Поздравляю с первыми в этом году онлайн соколятами:) Спасибо за видео и фото!
yanat - 17.05.2011 - 15:59
In reply to Поздравляю с первыми в этом by Sirena
Кажется, птенчиков уже
Кажется, птенчиков уже пятеро.
yanat - 17.05.2011 - 16:49
In reply to Кажется, птенчиков уже by yanat
Или четверо?
Или четверо?
Harrier - 17.05.2011 - 17:40
In reply to Или четверо? by yanat
Здаецца 5 + 1 яйка. Самка
Здаецца 5 + 1 яйка.
Самка сёньня больш 2 гадзін не магла сесьці на гняздо - будаўнікі падымалі леса на фасадзе касьцёла пад самы верх. Я пайшоў пад касьцёл і папрасіў брыгадзіра з тыдзень папрацаваць зьнізу, каб птушаняты падрасьлі і самка не баялася сядаць. Паабяцаў, паглядзім што атрымаецца...