17-05: кроніка гарадзенскай пустальгі - першыя два сакаляняты вылупіліся з розніцай у 1,5 гадзіны!

Перад вылупленьнем малых адбылася яшчэ адна цікавая падзея - на гняздо зноў прыляцеў самец! Аднак у гэты раз, паукль не было самкі і пакуль яна пачала есць, ён толькі пастаяў на яйках - ціпа інкубаваў (гл. здымак першы зьнізу) і амаль адразу адляцеў: фільмік тут:

 


Потым зноў пачаліся "працоўныя будні" і я час ад часу паглядваў за гняздом і нарэшце ў 18:51 заўважыў, што самка прыглядаецца пад сябе, а там варушыцца малюсенькая ножка, якая дапамагае малому вылезьці са шкарлупіньня! Маёй радасьці не было канца! Я закрычаў усхвалявана і паклікаў жонку, і далейшыя падзеі мы глядзелі разам.
Але ўсё па парадку. Увечары я стаў праглядаць усе фільмікі, і аказалася, што першы малы пачаў выкарасквацца з яйка ў 17:21, амаль 2 хвіліны самка дапамагала яму пазбыцца шкарлупіньня - гл. самы верхні і наступныя здымкі.
І вось, перад нашымі і вашымі вачыма праз 1,5 гадзіны - вылупленьне другога:

Аказалася, што за гэты час першы ўжо пасьпеў абсохнуць. Але пашанцавала больш другому - перад самай 19й гадзінай самец прынёс пайку і самка ў 19:00 пачала першае ў іх жыцьці кармленьне. Мы з Аленай назіралі за гэтым дзействам, час ад часу сьмеючыся - на гэта не магчыма было глядзець без сьмеху!
Неабсохлы - значыць другі - малы аказаўся трошкі бліжэй да самкі,  і хаця яны падымалі галовы і крычалі амаль аднолькава, першыя 10 кавалачкаў дасталіся яму, а ўжо потым мама стала даваць мяса і другому.
Амаль праз 5 хвілін другі стаў памалу засыпаць - яго галава стала завальвацца наперад і вось ён амль не рухаецца. Праз некалькі секундаў заснуў, пад'еўшы, і другі - яго галвва звалілася на другога, які заснуў першым:)- гл. апошні здымак.
Справа была зробленая, самка за 15 секунд расправілася з рэшткамі здабычы і зноў падмяла малых пад сябе...
 
На другім і першых здымках самка дастае кавалкі шкарлупіньня ад перашга малога.
Потым - кармленьне.

ПС Сын, які змог паглядзець фільмікі разам са мной перад самым сном, прапанаваў назваць Першага - Гузік, Другога - Зюзік. Сказаў, што будзе заўзець за Зюзіка.
 

Фотаздымкі

Каментары