Дакументацыйныя здымкі
Сёння быў адзін з самых маіх шчаслівых дзён пад час шматгадовых назіранняў птушак у Беларусі: атрымалася ўбачыць 2 (а можа і тры) новыя віды. Адзін з іх - новы від для мяне ўвогуле = lifer, і гэта - чырвонаносы нырок (Netta rufina).
Пару гэтых птушак: самца ў няшлюбным уборы і самку (на другім здымку бачна ружовая пляма на яе дзюбе, па якой яна адрозніваецца ад маладых птушак) мы заўважылі ў пачатку старарэчча Cвіслачы дзякуючы іх вельмі светлай афарбоўцы і цёмнаму верху галавы. Аднак птушкі амаль адразу пераляцелі, і ўпэўненасці ў іх правільным вызначэнні не было. Але нам пашчасціла - птушкі паказаліся ізноў на канале, дзе - хаця і далёка ад нас, спакойна харчаваліся па краю надводнай расліннасці і іх можна было добра разгледзець і паздымаць праз трубу.
digiscoping, 15-09-2013, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 15.09.2013 - 22:34
зараз народ убачыць на што
зараз народ убачыць на што трэба глядзець і паявяцца ныркі паўсюль))) Сам у Беларусі яшчэ не бачыў
svetlana vranova - 15.09.2013 - 23:29
In reply to зараз народ убачыць на што by AV
Jany da vas napeuna pryjduc.
Jany da vas napeuna pryjduc. Hod 20 tamu ich u nas amal nie bylo - tolki redka na niekatorych miescach calkam na poudni. A sionnia - jany amal pausiul!
Ale ja da hetaha času pamiataju svaju pieršuju sustreču z hetaj "kasiaj" na sažalcy niedalioka Pardubic. Mahu sabie ujavic tvaie zachapliennie, Dzimu! Vinšuju!
Harrier - 16.09.2013 - 00:09
In reply to Jany da vas napeuna pryjduc. by svetlana vranova
Дзякуй -сапраўды, ўражаньні
Дзякуй -сапраўды, ўражаньні ад сустрэчы былі моцныя! Ну і яшчэ ад таго, што амаль без сумненьняў ведаў, хто гэта.
Наколькі можна меркаваць па вызначальніку - гэта стэпавы від качак з Азіі, які значна пашырыў сваю прысутнасць у Эўропе. Не маю нічога супраць, каб бачыць гэтых качак у нас рэгулярна - нават і штотыдзень :)
iolk (госць) - 16.09.2013 - 11:23
А ці з'явіцца мапка ў хуткім
Harrier - 16.09.2013 - 12:22
In reply to А ці з'явіцца мапка ў хуткім by iolk (госць)
Калі Сяргей зробіць, то
Калі Сяргей зробіць, то з'явіцца. А каб іх убачыць, варта было ўчора або ехаць з намі, або трубку падымаць :)
iolk (госць) - 16.09.2013 - 18:38
In reply to Калі Сяргей зробіць, то by Harrier
За стырном я не размаўляю,
Blackbird - 16.09.2013 - 19:04
Дадаю мапу нашых назіранняў
Дадаю мапу нашых назіранняў 15.09.2013
Просмотреть Birdwatch 15.09.2013 на карте большего размера