Дата назірання
Месца Назірання
Вадасховішча каля в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць.
1 птушка прыляцела і села да кнігавак і пр.10 вялікіх кіркуноў на астравок пасярод вадасховішча. Ў палёце і потым - калі падымала крылы - былі добра бачныя чорныя плямы на падмышках, а таксама вялікае цёмнае вока. Праз непрацяглы час да гэтай групы кулікоў далучыліся яшчэ 4 баталёны.
Здымкі праз трубу няўдалыя, бо было далёка. Сявец - трэцяя з левага боку птушка, трошкі бачна вялікае цёмнае вока.
А вось вялікія кіркуны і баталёны:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Ананім (госць) - 27.10.2013 - 21:10
сегодня на Волме тоже видел
Harrier - 27.10.2013 - 21:32
In reply to сегодня на Волме тоже видел by Ананім (госць)
На "нашым" вадасховішчы яшчэ
На "нашым" вадасховішчы яшчэ шмат птушак: тысячы крыжанак, дзесяткі ныркоў-сяўцоў і чубатых, вялікія коўры, вялікія бакланы, пад 30 качак-свіцьваў, качкі-лапаноскі, чыркі, сотні лысак, каля 700 кнігавак, дзесяткі шызых і чаек-рыбачак, вялікія белыя і шэрыя чаплі. Вялікіх кіркуноў доўга вызначалі, пакуль Сяргей не заўважыў адну птушку з чорнымі плямамі на жываце. Сявец і баталёны далучыліся да іх, як толькі вызірнула сонца. Другую нядзелю трымаюцца савукі-луткі і гогалі.
Было дзіўна, што не ляцелі гусі.