Пласканосы плывунчык (Phalaropus fulicarius)

Аўтары Назірання

Іван Багдановіч (04.-05.11), Павел Пінчук, Віктар Натыканец et al. (05.11), Віталь Кашчэеў (06.11), Віталь Кашчэеў et al. + Віктар Фянчук et al. (07.11), В.Кашчэеў et al. (08.11)

Дата назірання
Месца Назірання

Лукомльскае возера, Чашніцкі раён Віцебскай вобласці

 1 juv. птушка ў зімовым пяры назіралася недалёка ад берагу.

Новы від для Беларусі - першая рэгістрацыя!

Здымкі Віталя Кашчэева:

Каментары

 Віншую ўсіх, хто ўжо ўбачыў новы для Беларусі від!

Плануем у чацвер выезд на машыне на плывунчыка зранку з Горадні. Можам у Менску ўзяць папутчыкаў да Новалукомля і назад да Менску. Колькасць месцаў абмежаваная. 

 Сёння, 07-11, плывунчык зноў быў на возеры. Але паказаўся нам і камандзе Віктара Фянчука не адразу - атрымалася выдатная інтрыга з хэпі-эндам. Усяго сёння яго ўбачылі 11 бёдуотчараў, для 10 з якіх гэта быў новы від.

Ананім (госць) - 05.11.2013 - 21:43

когда забыл написать. Завтра? "Это перелётная птица, что необычно для куликов, мигрирует в основном по океаническим маршрутам, зимует в тропических морях" Гнездится в российской тундре, зимует в Западной Африке, странно, что у нас такой редкий гость.

 Шыкоўны від!!! Віншую шчаслівых назіральнікаў! Тым больш, што від ужо адзначаўся раней на пралёце ў бліжэйшых суседзяў - у Літве, Польшчы, Украіне. Вось і наша чарга настала :)

 Калі сапраўды паедзем у чацвер, ёсць магчымасць далучыцца. ПП сказаў, што калі плывунчык застанецца - а ў адным месцы яго трымае цёплая вада і ежа - ўбачыць яго будзе нескладана. Да таго ж там былі гагачы, свіркі, плёсаўкі, маранка, даўганосы савук. Ёсць на што глянуць.