Каб здымаць вялікіх савукоў (Mergus merganser), мала блізкай адлегласці. Бо каб камера 'паказала' вока гэтых качак, патрэбна яшчэ і шмат святла, а па-простаму і зімой - каб выйшла сонца. Чым бліжэй да сакавіка, тым такіх сонечных дзён у лютым становіцца звычайна больш, і, значыць, больш магчымасцяў фатаграфаваць.
Самкі гэтага віда добра вядомыя сваім шыкоўным чубам, ці нават грывай, які, як і ўсе чубатыя птушкі, могуць складваць-апускаць і раскладваць-падымаць вельмі па-рознаму. Зразумела, што часам ім змяняць свой выгляд 'дапамагае' вецер, але нашмат хутчэй розная фрызура гэта, усё ж, вынік адпаведнага настрою самкі ў дадзены момант. Ну і дзякуючы асвятленню пад розным вуглом адценні і нават колеры галавы значна змяняюцца для нас: ад карычнева-шэрага да ярка-рудага.
У гэтай самкі невялікі ўчастак пер'я на галаве аказаўся вырваны. Як і дзе гэта магло адбыцца, я паспрабую растлумачыць пазней, у адной з наступных фота-серый.
Нёман у Гродна, 22-02-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Lighty - 03.04.2021 - 22:56
1) Уаў. 2) На трэцім здымку…
1) Уаў.
2) На трэцім здымку (другім у ланцужку) галава неяк дзіўна выглядае - бы прыстаўленая.
Harrier - 03.04.2021 - 23:05
In reply to 1) Уаў. 2) На трэцім здымку… by Lighty
!) Дзякуй! 2) Не, тут ўсё…
!) Дзякуй! 2) Не, тут ўсё сваё, уласнае - я нічога не прыстаўляў)
arktous - 04.04.2021 - 09:39
Просто снимок получился …
Просто снимок получился "плоский"
Apus - 05.04.2021 - 19:07
Падабаюцца такія сонечныя…
Падабаюцца такія сонечныя партрэты з насычанымі колерамі!
Harrier - 05.04.2021 - 19:47
In reply to Падабаюцца такія сонечныя… by Apus
Дзякуй, Мікола!
Дзякуй, Мікола!