Дакументацыйныя здымкі
Хаця сокал-пустальга (Falco tinnunculus) ужо параўнальна доўгі час застаецца адзіным відам сакалоў, якія гняздуюць у нашых гарадах, аднак убачыць іх паляванне ў межах гарадоў усё ж яшчэ нялёгка. У адрозненне ад краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, дзе і гнездаванне і паляванне 'над газонамі' - даволі звычайная справа.
Цяжка сказаць - у чым прычына падобных адрозненняў. Магчыма, што у нас параўнальна меншая даступнасць для гэтых птушак грызуноў і вераб'іных птушак - іх асноўнай здабычы. Аднак не ў параўнанні з 'заходнімі' гарадамі, а з сельскагаспадарчымі тэрыторыямі навокал нашых гарадоў, дзе ў асноўным і палююць нашы сокалы. Тым больш большасць гнёздаў пустальгі размяшчаюць як раз недалёка ад падобных тэрыторый палявання.
Аднак бываюць і выключэнні - як раз з такім я сустрэўся ў цэнтры гораду, калі самец завісаў-паляваў на рознай вышыні над скошанай расліннасцю замкавых пагоркаў. Раз за разам ён мяняў пазіцыю і вышыню, мяняючы абрысы крылаў і вугал іх выкарыстання, хвост-балансір жа ўвесь час заставаўся раскрытым і амаль у той самай пазіцыі. Сокал рабіў нядоўгія перапынкі ў энергаёмкім завісанні, пад час якіх адпачываў сярод густых галін дрэваў, якія растуць па краю пагоркаў. Аднак за прыкладна 15 хвілін так і не злавіў нічога і адляцеў некуды ў цэнтр гораду.
Гродна, 02-06-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Глядзець самастойна за жыццём 2х сем'яў сокала-пустальгі з Брэста можна LIVE 24h тут:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 18.06.2022 - 23:33
Красивые снимки!
Красивые снимки!
Feather - 19.06.2022 - 14:10
Супер фото!
Супер фото!
pva - 30.06.2022 - 08:16
Слоў няма - цудоўныя здымкі…
Слоў няма - цудоўныя здымкі сокала-пустальгі завіслага ў блакітным небе.
Harrier - 30.06.2022 - 09:34
Шчыры дзякуй, сябры!
Шчыры дзякуй, сябры!