Вясна, птушкі - жыццё!

Краем позірку, праз лабавое шкло, я заўважыў нейкую белую пляму. Сапраўды. Уздоўж правага краю дарогі прагульваўся бусел. Наш родны бусел... Ужо вярнуўся са сваіх зімовых вандровак. З асцярожнасцю пазіраючы на мяне, ён здаўся даволі прыязным. Дазволіў зрабіць некалькі здымкаў.  

Добры пачатак.

Даўно знаёмая дарога абрываецца на ўскраю вёскі Абакумы. Далей тупік. Міжрэчча Сажа і Дняпра скончылася сустрэчай гэтых дзьвух магутных рэк. Ўжо каторы раз застаўляю машыну каля двара даволі цікавага жыхара гэтай вёскі. Як выявілася, дзядуля трошкі ведае і пра птушак. Зацікаўлены маемі пытаннямі ён паведаміў пра калонію чапель і бакланаў. Жаліўся, што кугаўкі ў начы палююць на яго пчол!

Дарога ў дубраву пралягала праз луг. Вады гэтай вясной павінна быць многа. Яна дапоўніць тую, якая засталася пасля восеньскага павадка. У лугавых нізінах яшчэ лёд, але ён ўжо прытоплены прагрэтай вадой. Ужо зараз луг ля ракі поўніцца спевамі жаўрукоў. Яны амаль з-пад самых ног уздымаюцца ў свежае вясновае паветра. 

Бліжэй да лесу, на маладой бярозцы, пільнуе сваю здабычу вялікі грычун.

Не далёка ад яго, на галінах лязняка, сядзяць самцы стрынаткі-чаротаўкі.

Вабяць у лес вясновыя пахі. Дубовы лес, напоўнены шастаннем сухога лісця, здаецца яшчэ спіць. Але па ветках старых дубоў ўжо бяжыць вільгаць, якая потым апране гэтых прыгажуноў у новую, кучаравую вопратку. Раслінны свет пакуль толькі прачынаецца… А вось жыццё птушак з кожным днём напаўняецца ўсё новымі вясновымі колерамі.

На засохшай галіне дуба спявае чорны дрозд. Ён выдаў сябе не толькі голасам. Яго чорнае пер’е вельми добра вылучаецца на шэра-зялёным фоне вясновага лесу. Спевы чорнага дразда падтрымлівае яго сабрат дрозд-спявун.

Пойменная дубрава са мноствам невялічкіх азярын, у іх – пажоўклы лёд, на палову затоплены свежай талай вадою.

Апошнія водгукі вясны. Вяснавое паветра.  Навокал свежае, а каля азярын з расталом ільдом, і з запахам прашлагодняга гнілля ад апаўшага лісця і травы.  Суполле запахаў вясновага пойменнага лесу.

Не сціхаюць спевы вялікіх сініц. З-за іх мітусні з’яўляецца ўражанне, што яны штосці хочуць ад цябе. Не… “- Здымай нас хутчэй! Вясна прыйшла!”. Здаецца, што пасля зімы яны згубілі адчуванне асцярожнасці.

 

Птушак становіцца ўсё больш. Некаторыя з іх толькі прыляцелі і аднаўляюць страчаныя сілы. А ў аселых відаў ва ўсю бурліць жыццё. Малы пёстры дзяцел шукае сябе пару. Сініцы ўстрайваюць танцы ў паветры.

Знаёмае шораханне аб кару - прыцыгнуў увагу звычайны папаўзень.

Час ад часу ён прыносіў у гняздо рознае лясное смецце, невялічкія кавалачкі дубовай трухі. Калі вялікія кавалкі трэсак не праходзілі ў дупло, тады папаўзень спраўна клаў іх уздоўж лятка, і запіхваў ўнутар.

Птушка заботліва рыхтавала жыллё сваім дзеткам. 

 А вось і рака. Сож няссецца ў ніз. Вада цягне за сабою сумныя крыгі. За кручаю паток вады спакайнее.

Тут яшчэ лёд. У гэтым месцы крыгі збіраюцца у цэлыя стаі, і разам, пад наплывам вады, зрываюцца ў паток.

Над крутым берагам стаяць старыя дубы. Сваім карэннем яны з апошніх сіл трымаюцца за зямлю. З кожнай вясной, усё цяжэй і цяжэй ім, каб у адзін міг не апынуцца ў вадзе. Бурлячы паток, кожную вясну, набраўшы ў сябе вялікую моц, імкнецца адчапіць ад берага кавалак зямлі, паслабіць старыя жылы і адарваць іх ад зямлі.

Адна вялікая моц, падпарадкоўваецца другой. І ўжо ў гэтае лета на месцы мужных дрэваў атрымаецца круча, якая будзе прутулкам дзеля другіх -  падводных істот.

Жыццё…!


 

 

Каментары

Як заўсёды, ярка і цікава. І пра птушак, і пра прыроду, і пра жыцьцё: "Адна вялікая моц падпарадкоўваецца другой."

Здымкі файныя - звычайныя, здаецца, віды, глядзяцца сьвежа і прыгожа. асабліва ж спадабаўся кавалік, які ўладкоўвае гняздо. Такога я яшчэ не бачыў.

"кугаўкі ў начы палююць на яго пчол" - не зразумеў пра каго гэта? Цікава напісана і добрыя фоткі. У Менску ўжо меньш льда і снега. А дупло хіба заглубокае, ну дык кавалік і завалівае яго смеццем.