Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Моладзь

Лунаюць маладыя луні

10 ліпеня 2014.

Пухаўшчына. Дакументацыйны здымак.

Каментары

 Як я і думаў, гэта не маладыя птушкі. На здымку дарослыя самцы розных відаў лунёў: зверху самец поплаўнага, а знізу - балотнага. Хутчэй за ўсё поплаўны атакуе  балотнага ў свайго гнязда, на якім яшчэ растуць птушаняты.

Ніхто тут нікога не атакуе. Гэта вышыня ля 500 м. Раз вы такі майстра, скажыце мне які колер перабольшвае ў маладых лунёў. І мне ўсё стане зразумелым з вашымі прафесійнымі навыкамі. 

 Купіце вызначальнік "Птушкі Еўропы" і самі даведаецеся які колер у маладых лунёў і яшчэ ў 600 іншых відаў птушак.

Напішыце мне асабістае паведамленне, калі зацікаўлены ў замове - цяпер яны як раз ёсць.

Я ўсё маю. У мяне свой стыль работы. А вы ўхіліліся ад адказу? Што да Вызначальніка - дык там гэтага няма. Пісаць вам асабіста?.. -  Няма патрэбы. Мой архіў надта багаты.

А весьці гутарку пра спрэчныя пытаньні безнадзейна.

 Стыль работы ў тым, каб спрачацца пра тое, чаго не ведаеце?

Калі вызначальнік ёсць, адкрыйце Табліцу 27 і паглядзіце малюнкі для балотнага і поплаўнага луня. Маладыя птушкі (птушаняты, якія выляцелі з гнязда) там падпісаны im. = immature = неполаваспелыя і намаляваныя па жывот. 

А потым і на малюнкі дарослых самцоў. параўнаць з Вашым здымкам не цяжка, хаця ён і малавыразны, але асноўныя відавыя рысы на ім бачныя.  

З асаедам і зусім лёгка - па такім здымку вызначаецца без праблем.

У мяне дастаткова выразных здымкаў. Тое, што мне шчасьціць пабачыць, наша аўдыторыя не здатна ўспрымаць. Я праводжу на варце 5-6 гадзін - зь вялікай асалодай, як дарэчы і на он-лаін трасляцыі з Брэста. 

Наконт асаеда варта паглядзець больш уважліва - Вызначальнік на сядзібе. Тым не меньш, пытаньні застаюцца, і адказаць на іх змагу толькі я сам. Дапамагае падрабязная хроніка і 300-500 здымкаў за паездку.