Калі я (праверыў дату) 12.04 убачыў і паспеў зняць першую вясновую круцігалоўку (Jynx torquilla) у цэнтры гораду каля агароджы былога бровара, яна маўчала і тады, і, як аказалася потым.
Я-та думаў, што гэта была пралётная птушка. Бо пасля першай сустрэчы, не было ні звычайных для круцігаловак крыкаў "Кі-кі-кі", якія нагадваюць пустальгу, або іншых нашых дробных сакалоў і я не бачыў саміх птушак, хаця бываю там амаль штодня.
Так было да другой сустрэчы, якая адбылася прыкладна тыдзень таму і была яшчэ больш кароткай - я нават не паспеў зрабіць рэзкі здымак, як круцігалоўка знікла з даху, на які прысела. Тады і стала зразумела, што птушкі ўсё ж загнездавалі, але зусім ціха і незаўважна для мяне.
І вось трэцяя сустрэча: птушка сядзіць зверху агароджы і нікуды не спяшаецца!
Прыйшлося здымаць з такой адлегласці, на якой я заўважыў яе:
Можа атрымаецца яшчэ ўбачыць і моладзь?
28-06-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ