Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Палявыя вераб'і і "земляныя ванны"

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хутка месяц, як на  падворку пачатковай школы не бегаюць дзеці - летнія канікулы важная і патрэбная справа не толькі для іх.

Як раз на прыканцы мая выпрыгваюць са сваіх гнёздаў птушаняты многіх відаў вераб'іных птушак, якія гняздуюць у горадзе, і, вядома, на абсажаным дрэвамі і кустамі падворку і навокал школы. Няма чалавечых дзетак - няма і турбавання птушыных тут.

Але людзі зрэдку ўсё ж з'яўляюцца і выкашваюць высокую траву, дапамагаючы гэтым мясцовым дарослым і маладым птушкам у пошуках ежы: каму становіцца лягчэй бачыць насякомых і павукоў, а каму і знаходзіць насенне на пазасталых нізкіх раслінах.

Як аказалася, дапамагюць самі таго не ведаючы не толькі ў гэтым. Невялікая чародка з некалькіх палявых вераб'ёў (Passer montanus), якая выбірала насенне на нізка скошаным траўніку на падворку школы, раптам узляцела і прызямлілася на ўжо падрыхтаваны імі значна раней разрыты ўчастак глебы. І там пачаліся "земляныя ванны":

 

Канешне, я бачыў і нават здымаў падобныя сцэнкі і раней. Але тут была цікавая асаблівасць, і не адна. Цяжка сказаць, ці вераб'і стварылі гэтыя паглыбленні цалкам самастойна ці выкарысталі нешта, што ўжо было там да іх. 

Па першае, гэта быў не пясок, а менавіта голы ўчастак глебы. Пыл там падымаўся птушкамі шыкоўны.

Па-другое, адна ямка была ўжо настолькі глыбокай, што верабей там амаль знікаў з галавой. І гэтае "месца для купання" было там самыv жаданым - як бачна на відэа, нават калі яна была ўжо занятая, менавіта туды стараліся трапіць іншыя. На што і атрымлівалі прамы і хуткі адпор) 

На другі дзень ямкі-ванны доўгі час не былі занятыя. Толькі аднойчы пры мне туды прыляцеў  адзін верабей і то прабыў там нядоўга.

Або зямля яшчэ як след не прасохла пасля начнога дажджу і таму патрэбны эфект не мог быць дасягнуты, ці то падобныя гігіенічныя працэдуры патрэбныя вераб'ям не кожны дзень.

У бліжэйшыя дні гэта стане лепш зразумела.

Гродна, 27 -28.06.2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі