Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сіняя сінічка і пенсільванскі ясень

сіняя сініца

Дакументацыйныя здымкі

Пасля першых начных маразоў некаторыя птушкі заўважна змянілі не столькі паводзіны, колькі ежу.  Адной з такіх 'змененых' стала сіняя сініца ((Parus) Cyanistes caeruleus), якая прыляцела на невысокі пенсільванскі ясень, увесь усыпаны насеннем і пачала хутка харчавацца на ім. Раней я такі выбар ежы сініцамі зрэдку назіраў толькі ўзімку. 

Сінічка спрабавала выцягваць самае смачнае, адкрываючы насенне ударамі дзюбы і на саміх гронках, і адрываючы яго. У другім варыянце яна класічна прыціскала насенне да гарызантальнай галіны і тады справа йшла хутчэй. Сонца заходзіла, набліжалася марозная ноч і сініца яўна спяшалася - за 8 хвілін, якія яна правяла на дрэве, яна з'ела не менш 20-25 штук насення. А потым адляцела далей па беразе Нёмана.

А насення на пенсільванскіх ясенях сёлета столькі, што можа хопіць на доўгую зіму і яго асноўным спажыўцам - гілям.

Гродна, 20-10-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі