Нейкі даволі працяглы час - не менш месяца - я не бачыў самцоў рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros), хаця самак і маладых назіраў нават не адзін раз за дзень.
І вось пасля перапынку ў пачатку верасня адзін з іх запеў на былым піўзаводзе, а сёння пасля песні прыкладна ў тым жа месцы, адразу прыляцеў пад'есці ягад чорнай бузіны.
Я ўжо хацеў вяртацца дадому пасля амаль паўгадзіннага чакання і вельмі ўзрадаваўся, што нарэшце атрымаецца паздымаць і самца. !н з'еў адну за адной тры ягады, а потым нырнуў у куст бузіны і не вярнуўся. Але некалькі здымкаў я ўсё ж паспеў зрабіць.
11-09-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ