Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

З назіранняў за рудахвосткамі: знаёмства

 Рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros), самец.

Каментары

Ужо прыкладна тры тыдні назіраю рудахвостак пад сваімі вокнамі (Гародня, пр. Будаўнікоў). "Спецыяліст" з мяне кепскі, вызначыць від дакладна - ведаў не хапае:) І з якасцю здымкаў сапраўды ёсць праблемы: часам з-за адлегласці, часам галінкі перашкаджаюць. А яшчэ ж і птушачкі не заўсёды ў настроі "пазіраваць":)

 Подпіс пад здымкам(і) часта не менш важны, чым сам здымак. Від у нашых рудахвостак лягчэй вызначаць па самцах і іх песнях, ну і па знешняму выгляду- у звычайнай рудахвосткі ў самца белая пляма на ілбе, ўвесь ніз цела іржава-чырванаваты. У рудахвосткі чарнушкі самец чорна-шэры з рыжым пахвосцем і хвастом. Самкі больш светлыя і аднастайна-шэрыя з рыжым хвастом, але у звычайнай рудахвосткі ніз цела шэра-рыжаваты.

Здымкі ў Вас добрыя, але без Вашых апісаньняў- эмоцый і цікавых адкрыццяў асаблівасцяў паводзін птушак яны сухія. Таму менавіта Ваш погляд на іх і апісанне тых падзей, якія бачыце можа зрабіць іх нашмат цікавейшымі для ўсіх.

Так, з вызначэннем віда менавіта да такой высновы і прыйшла, але самцоў, на жаль, не бачыла. Дзякуй вялікі за параду, як для пачынаючага "шпіёна за птушкамі" ўсё гэта вельмі карысна!!)