Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гарадскія ластаўкі

Ластаўкі збіраюць будаўнічы матэрыял для гнязда. Птушкам пашанцавала - пасля дажджу лужына ўтварылася побач з будынкам, на якім ужо не першы год існуе калонія, так што лётаць далёка не прыходзілася.  Тураў, травень, 2018 года.

Каментары

І вось як у іх атрымліваецца не выпэцкаць свае белыя апераныя лапкі калі яны гразь збіраюць на свае будоўлі? 

І навошта яны ў іх ажно так апераныя зусім не зразумела.

Дзякуй! Насамрэч, яны не зусім чорна-белыя, спіна ў іх з сіняватым і нават зеленаватым адлівам - гэта добра відаць, калі глядзець на птушак зверху, напрыклад, з маста. І яшчэ лепей, калі апрануць пры гэтым сонечныя акуляры - спіна пры сонечным святле блішчыць як у зімародка! Нам жа большай часткай даводзіцца разглядаць ластавак знізу, а так яны і сапраўды выглядаюць чорна-белымі.