На мой погляд, кулікі - увогуле мадэлі так сабе. Ну, калі толькі яны не з вельмі доўгімі нагамі альбо шыямі - гэта адразу прыдае ім асаблівага шарму, нават калі яны стаяць нерухома ў статычнай позе, якая чамусьці вельмі пашырана ў гэтай групы птушак. Адным словам, кулікі ў большасці выпадкаў на здымках і ў жыцці выглядаюць "як у вызначальніку", што са спасылкай на брытанскіх калег з'яўляецца найгоршай адзнакай фотаздымка. На практыцы гэта выглядае так: з некалькіх дзесяткаў дубляў выбіраеш адзін-два кадры, дзе прысутнічае нейкая дынаміка альбо міміка, калі можна так казаць пра птушак. Крыўка, зноў жа на маю думку, гэта тычыцца ў найбольшай меры - ну, не любіць ён фатаграфавацца, што ты не рабі. Калі дадаць да гэтага яшчэ і яго асцярожнась, то пагоня за ўдалым кадрам можа расцягнуцца на вельмі доўгі час. Мае няпростыя адносіны з гэтым відам цягнуліся больш за пятнаццаць гадоў. Спадзяюся, што нарэшце нешта атрымалася. Шчырая ўдзячнасць менеджэру апошняй фотасесіі Паўлу Пінчуку, без яго дапамогі ўвогуле б нічога не было.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Balu87 - 27.07.2018 - 10:24
Ух, як я мару зняць гэтага…
Ух, як я мару зняць гэтага прыгажуна...) Спадзяюся, некалі пашчасціць. Віншаванні аўтару!
zuyonak - 27.07.2018 - 10:44
In reply to Ух, як я мару зняць гэтага… by Balu87
Дзякуй! Увогуле, зняць яго…
Дзякуй! Увогуле, зняць яго цяжка - птушка вельмі асцярожная, няўдалых спроб у мяне ў розны час было шэсць альбо сем. У гэтай пары былі не вельмі стандартныя паводзіны, такое часам здараецца, вось і пашанцавала.