Пустальга ў Гродна - першыя птушаняты (+VIDEO) / Kestrel in Hrodna - first nestlings

Як і ў мінулым годзе, першыя два птушаняты вылупіліся ў адзін дзень, 13-05. Адбылося гэта праз 35 сутак пасьля з'яўленьня першага яйка - 08.04., і праз 33 дні пасьля адкладкі другога - 10.04.2011.

Цікава, што самец, калі прыносіць здабычу самцы, замяняе яе і грэе птушанятаў і яйкі  паукль самка паесьць сама і падрыхтуе здабычу да кармленьня птушанятаў. Такога з мінулага году я не памятаю.

Самец сокала пустальгі прынёс самцы здабычу , якая пачала карміць 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:

 

Самка сокала пустальгі корміць 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:

Самка сокала пустальгі чысціць сабе пер'е каля 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:

 

Самка сокала пустальгі каля 2 маленькіх птушанятаў на гняздзе на касцёле бернардынцаў у Гродна:

Першыя відэа з гнязда пустальгі на касьцёле ў Гродна: 05-04-2011/ The first video from future nest of Kestrels in Hrodna

 

 

 

У гарадзенскіх сакалоў з'явілася першае яйка! (+Video)

 

2010:

17-05: кроніка гарадзенскай пустальгі - першыя два сакаляняты вылупіліся з розніцай у 1,5 гадзіны!

 

 

Фотаздымкі

Каментары

Здаецца 5 + 1 яйка.

Самка сёньня больш 2 гадзін не магла сесьці на гняздо - будаўнікі падымалі леса на фасадзе касьцёла пад самы верх. Я пайшоў пад касьцёл і папрасіў брыгадзіра з тыдзень папрацаваць зьнізу, каб птушаняты падрасьлі і самка не баялася сядаць. Паабяцаў, паглядзім што атрымаецца...