Арол-маркут трымаўся на балоце Дзіком (Белавежская пушча) з 20 лістапада, калі мы першы раз яго пабачылі, пралятаючым па-над вескай Залессе. Пасля гэтага мы бачылі арла як мінімум раз на тыдзень. Ен паказваўся ў розных месцах і часцей за ўсе суправаджаў крумкачоў, якія ведалі, дзе ў лесе ляжыць мертвы звер і дзе можна падсілкавацца.
Ходзячы па балоце, мне таксама здаралася часам назіраць маркута. Але па балоту шмат не находзішся, а бачыць Цара птушак побач хацелася.
З дапамогай нашага добрага сябра-пушчанца мы змаглі раздабыць рэшткі кабанчыкаў пасля палявання, якія выклалі на полі ў маладой пасадцы. Я пабудаваў насупраць засідку-схованку, адкуль можна назіраць і фатаграфаваць птушку.
2 дні каля рэшткаў ні было аніякай актыўнасці, а сення раніцай зляцеліся каля 10 крумкачоў, і за імі прыляцеў сам Арол-Маркут! Драпежнік сядзеў каля засідкі, калі я яго зпужаў, з'явіўшыся ў пасадцы.
Зараз ен уляцеў, але ен абавязкова павернецца! Марозы толькі пачынаюць крэпчэць, а корм здабыць узімку нялегка. Таму мы запрашаем фатографаў, хто жадае мець у архіве здымак Цара Птушак да нас. Звязацца з намі можна праз імэйл kitel_apb@tut.by альбо прыватнае паведамленне праз гэты сайт.
Залесскі Лесавік
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 08.01.2013 - 22:06
Цікавая прапанова!
Цікавая прапанова!
biot - 09.01.2013 - 18:19
In reply to Цікавая прапанова! by Harrier
На ўсіх здымках адна і тая ж
На ўсіх здымках адна і тая ж птушка. І яна - Маркут. Якасць кепская, але на некаторых здымках бачныя белыя плямы пад крыламі.
Harrier - 09.01.2013 - 18:28
In reply to На ўсіх здымках адна і тая ж by biot
А ў якім узросьце ў маркута
А ў якім узросьце ў маркута павінны быць белыя плямы пад крыламі бліжэй да цела - як на першым здымку бачна?
Для мяне хвост ромбікам і крылы надта шырокія = арлан на 2-4.
Аноним (госць) - 09.01.2013 - 17:12
Здравствуйте! На фото
Harrier - 09.01.2013 - 17:29
In reply to Здравствуйте! На фото by Аноним (госць)
Так, на 2-4 арлан. На першым
Так, на 2-4 арлан. На першым можа быць і маркут = крылы даўжэйшыя і не такія шырокія і хвост падаецца не абсечаным як у арлана.
Аноним (госць) - 09.01.2013 - 19:27
На мое мнение, на
Peregrinus - 10.01.2013 - 00:12
In reply to На мое мнение, на by Аноним (госць)
Всегда считал - нечего
Всегда считал - нечего вообще выкладывать фото с отсутствием чёткости по ним определения видовой принадлежности!!!! Вот пример...
Аноним (госць) - 10.01.2013 - 14:08
In reply to Всегда считал - нечего by Peregrinus
В даном случае это не пример
Harrier - 10.01.2013 - 18:08
In reply to В даном случае это не пример by Аноним (госць)
Згодны, што птушку на фотках
Згодны, што птушку на фотках можна вызначыць да віду і гэта арлан-белахвост(ы).
araty - 10.01.2013 - 20:11
Перад Новым годам каля майго
Перад Новым годам каля майго хутара таксама пралятаў белахвост. Дык я зрабіў схованку і паклаў прываду, але арлан пакуль што не прыляцеў, хоць у мінулым годзе трымаўся да серадзіны студзеня. Але у сакавіку прыляціць абавязкова, то я паведамлю аб гэтым. Маркуты у нас рэдкія. Апошні раз бачыў у сакавіку мінулага года. Мінулым летам быў выпадак калі у небе адначасова луналі разам арлан, скапа і сем канюхоў.
AV - 10.01.2013 - 20:40
In reply to Перад Новым годам каля майго by araty
орлан не сядет к приваде,
орлан не сядет к приваде, пока рядом не будет воронов. Можно попробовать сделать профиля, как охотники:)
araty - 10.01.2013 - 21:26
In reply to орлан не сядет к приваде, by AV
Крумкачы садзяцца, ды
Крумкачы садзяцца, ды шуляк-галубятнік таксама. Арлан зляцеў напэўна на Дзікое. Але ўвесну вернецца.